Грамадства1111

Прысуд маладафронтаўцам: Хведарук — 1 млн 240 тыс, Корбан, Янушэўскі, Гарэцкі — 930 тыс., Палажанка — папярэджаньне

На ганку суда маладафронтаўцаў віталі 200 чалавек з кветкамі і шампанскім.

15.36

Маладафронтаўцы выйшлі з залі суду. Іх вітае воклічамі "Жыве Беларусь!" на ганку 200 чалавек з кветкамі і паветранымі балёнікамі. Адкаркавалі шампанскае. Барыс Гарэцкі заявіў, што пад ціскам грамадзкасьці суд вымушаны быў адступіць. Дарэчы, сёньня Аляксею Янушэўскаму, які знаходзіцца ў Чэхіі, споўнілася 20 гадоў.

15.31

Вынесены прысуд. Судзьдзя Руслан Аніскевіч прызнаў сябраў МФ віноўнымі ў парушэньні арт. 193 Крымінальнага кодэксу "Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Зьміцер Хведарук атрымаў 40 базавых велічынь штрафу (1 млн 240 тыс.), Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі -- па 30 б.в. кожны (930 тыс.), Насьце Палажанцы вынесена перасьцярога (предостережение). Сыстэмныя блёкі і вінчэстары канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

15.22

Усіх запусьцілі ў залю суда. Паседжаньне пакуль не пачалося.

14.55

Каля будынку суду Савецкага раёну Менска (Лагойскі тракт, 3) сабраліся каля 60 чалавек. У асноўным маладафронтаўцы, журналісты. Зь вядомых людзей прысутнічаюць Вячаслаў Сіўчык, Алесь Бяляцкі, Валер Шчукін, Сяргей Бахун, Сьвятлана Завадзкая, бацька Зьмітра Дашкевіча сп. Вячаслаў.

Зьміцер Хведарук, Наста Палажанка, Барыс Гарэцкі стаяць яшчэ на вуліцы, у суд не заходзяць. Чакаюць Алега Корбана.

Невялікая колькасьць людзей тлумачыцца часткова тым, што недалёка ад будынка суда на трамвайных шляхах (на Валгаградзкай) адбылася невялікая аварыя, і транспарт часткова спыніўся. Відаць, асноўная маса едзе якраз трамваем.

Нагадаем, што ўчора дзяржабвінаваўца Міхонская "прапанавала" пакараць чатырох маладафронтаўцаў штрафам у 500 б.в. кожнага (15 млн 500 тыс.), а Насту Палажанку -- выпраўленчымі працамі.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць