Расійскія хакеры, якія атакавалі серверы ў Эстоніі, заблакавалі на некалькі дзён работу беларускага інтэрнет‑партала «Будаўнічая біржа» (www.buildinginfo.eu/by). Пра гэта паведаміў БелаПАН дырэктар «Будаўнічай біржы» Вячаслаў Бурачэнка.

Паколькі сервер беларускага будаўнічага партала знаходзіцца ў Эстоніі, ён не пазбег шматлікіх спробаў узломаў, што працягваліся на працягу некалькіх тыдняў, зазначыў В.Бурачэнка.

«Адміністратары партала www.buildinginfo.eu/by паспелі заблакаваць атакі хакераў, што дало магчымасць захаваць базу непашкоджанай, а ўсе даныя аб будаўнічых аб’ектах, заказчыках, падрадчыках і тэндэрах засталіся ў парадку», — сказал В.Бурачэнка.

Прычынай масіраванай хакерскай атакі на размешчаныя ў Эстоніі серверы сталі падзеі, звязаныя з дэмантажом у цэнтры Таліна помніка савецкім воінам. З‑за дзеянняў хакераў была ледзь не заблакаваная ўся віртуальная інфраструктура Эстоніі. Пацярпелі, у прыватнасці, сайты прэзідэнта, прэм’ер‑міністра, парламента і іншых дзяржаўных органаў гэтай краіны, былі таксама цяжкасці ў працы найбуйнога ў краіне банка і сайтаў некалькіх газет.

Расійскія ўлады адмаўляюць сваё дачыненне да хакерскіх атак.

***

«Будаўнічая біржа» — адміністратар будаўнічага партала — ў Беларусі працуе з пачатку 2006 года. Кліентамі фірмы з’яўляюцца будаўнічыя, падрадныя арганізацыі, праекціроўшчыкі, пастаўшчыкі будматэрыялаў і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?