БТ, 21.40

posterЗагнаных коней прыстрэльваюць, ці ня так? (They Shoot Horses, Don't They?)

ЗША, 1969, каляровы, 120 хв.

Рэжысэр: Сідні Полак

Ролі выконваюць: Джэйн Фонда, Гіг Янг, Сьюзан Ёрк, Рэд Батанз, Боні Бедэлія, Брус Дэрн

Жанр: Драма

Прызы: «Оскар» і «Залаты глёбус» актору Гігу Янгу за найлепшую другаплянную ролю, прэмія «Бафта» актрысе Сьюзан Ёрк і шчэ 2 узнагароды й 6 намінацый.

Вялікая дэпрэсія. Малады каўбой і сівы марак, цяжарная жанчына й стомлены фэрмер, цынічная дзяўчына безь мінулага і старая актрыса без прышлага… Усе яны прыехалі на танцавальны маратон у спадзеве атрымаць прыз 1500 даляраў. Яны будуць танчыць да апошняга, як загнаныя коні, на апошнім уздыху, губляючы апошнія сілы й пачуцьцё рэальнасьці.

Але загнаных коней прыстрэльваюць… І ці здольныя пераможцы жыць далей?

Клясычная драма Сідні Полака, якая зрабіла яго рэжысэрам першай велічыні.

Лад, 22.50

posterЛянцэлёт Азёрны (Lancelot du Lac)

Францыя – Італія, 1974, каляровы, 85 хв.

Рэжысэр: Рабэр Брэсон

Ролі выконваюць: Люк Сайман, Лаўра Кандамінас, Умбэрта Балсан, Уладзімер Антолек-Арэсэк, Патрык Бэрнгард, Чарльз Балсан

Жанр: Гісторыка-прыгодніцкая прыпавесьць

Адзнака: 7 (з 10)

Рэжысэр Рабэр Брэсон – адзін з сама значных кінатворцаў, стваральнік унікальнай і аскетычнай экраннай мовы, якая сьведчыць пра трансцэндэнтнае. Зварот да касьцюмнай легенды нечаканы для рэжысэра, але й гэтае тэатральнае відовішча Брэсон насычае маральным рыгарызмам і рэлігійнай бескампраміснасьцю.

Карціны Брэсона надзвычай рэдкія госьці на тэлеэкранах, а што да «Лянцэлёта Азёрнага», дык ён кепска вядомы нат кінаманам.

Францускія стужкі тэлеканал «Лад» звычайна дубляжуе на беларускую мову.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?