З 1 чэрвеня пачнуць хадзіць два дадатковыя штодзённыя цягнікі па маршруце Горадня — Кузьніца. Рэжым працы — раніцай і увечары

Парадуе гарадзенцаў і яшчэ адна навіна — пачынае працу штодзённая хуткасная электрычка, якая будзе абслугоўваць маршрут Горадня — Ваўкавыск — Баранавічы. Рэйс будзе пачынацца ад раніцы, у Баранавічы электрацягнік будзе прыходзіць за 4 гадзіны.

Нагадаем, што ў сакавіку па шэрагу прычынаў на гарадзенскім чыгуначным вакзале амаль тыдзень трымаліся вялікія чэргі. На працягу сутак у Польшчу выпраўляліся чатыры цягнікі, якія перавозілі менш за тысячу пасажыраў. Адной з прычынаў зьяўленьня даўно забытых у Горадні чэргаў стала пастанова, паводле якой неаднаразовае перамяшчэньне пра дзяржаўную мяжу цягам сутак прыраўноўваецца да прадпрымальніцкай дзейнасьці. Такім чынам дзяржава разьлічвала паўплываць на чаўночны бізнэс у памежных гарадох. Яшчэ адной прычынай быў рамонтам пасадачнай плятформы ў Кузьніцы‑Беластоцкай, што істотна скараціў прапускальную здольнасьць тамтэйшага вакзалу.

СП, паводле Blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0