З 1 па 3 чэрвеня 2007 г. Беларусь наведае з візітам Старшыня Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласана Бараган (міністр аховы здароўя Ватыкана).

У першы дзень візіту Яго Эмінэнцыя будзе прысутнічаць на моладзевай сустрэчы ў мінскім архікатэдральным касцёле, дзе ўдзеліць студэнтам, навучэнцам і школьнікам пантыфікальнае благаслаўленне на паспяховую здачу іспытаў.

2 чэрвеня кардынал Хав’ер Ласана Бараган возьме ўдзел у ІІІ Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, якая будзе праходзіць у Віцебску з 1 па 4 чэрвеня, а 3 чэрвеня ўзначаліць урачыстую цэлебрацыю літургіі ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Падчас візіту высокага госця запланаваны шэраг сустрэчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?