29,7% рэспандэнтаў, апытаных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Літва) лічаць, што кіраўнік Беларусі мусіць па тэлевізіі ці радыё заўсёды выступаць па-беларуску. 34,1% мяркуе, што ён павінен гэта рабіць час ад часу (выступаючы пры пэўных урачыстых нагодах і г.д.), яшчэ 34,3% апытаных ня лічаць ужываньне беларускай мовы абавязковым.

З дасьледаваньня цэнтру прафэсара Манаева вынікае, што грамадзяне краіны падзеленыя ў сваіх моўных прыхільнасьцях на тры прыкладна роўныя групы. Адны выступаюць за тое, каб у публічнай палітыцы выкарыстоўвалася найперш беларуская мова, другія хацелі б прынамсі выразнай прысутнасьці роднай мовы, трэцяя ставіцца да моўнае праблемы абыякава.

Тым часам дзейны прэзыдэнт краіны не гаворыць па-беларуску. Няма ніводнага беларускамоўнага і сярод дзейных міністраў і дэпутатаў.

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0