А.Лукашэнка галасаваў а 12-й гадзіне на ўчастку, што месьціцца ля рэзыдэнцыі Дразды, на праспэкце Машэрава. Ён адказаў на пытаньні журналістаў. Ён сказаў, што ня лічыць сябе апошнім дыктатарам Эўропы, бо «дыктатура ў цэнтры Эўропы – гэта немагчыма». Спытаны, што ён думае пра даклад Буша пра даходу беларускага кіраўніцтва, у якім гаворыцца пра продаж Беларусьсю зброі міжнародным тэрарыстам, даходы ад якога нібыта кантралююцца сям’ёю А.Лукашэнкі, беларускі кіраўнік назваў самога Буша «першым тэрарыстам на плянэце». У дачыненьні да маючай адбыцца ўвечары маніфэстацыі апазыцыі А.Лукашэнка заявіў, што ўлады будуць рэагаваць адэкватна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0