На менскім стадыёне «Дынама», у рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы‑2008, згуляюць зборныя Беларусі і Баўгарыі.

Пасьля пяці згуляных у падгрупе матчаў зборная Баўгарыі мае дзевяць пунктаў ды займае 3‑е месца, беларусы — сем пунктаў (4‑е месца).

Лідзіруе ж у групе зборная Галяндыі — 14 (6 гульняў), зборная Румыніі — на 2‑м месцы (11 балаў, 5 гульняў).

Пачатак матчу Беларусь — Баўгарыя а 21‑й гадзіне. Цана квіткоў ад 3 тыс. да 30 тыс.

***

У суботу ў Барысаве пачнецца адборачны турнір да маладзёжнага чэмпіянату кантынэнту. Першы супернік зборнай Беларусі каманда Вугоршчыны.

Пачатак матчу а 17.30. Уваход свабодны.

***

Прагноз надвор’я ў Менску і Барысаве на вечар 2 чэрвеня: +16, пахмурна, без дажджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0