СТВ, 20.10

Тонкая чырвоная лінія

ЗША – Канада, 1996, каляровы, 170 хв.

Рэжысэр: Тэрэнс Малік

Ролі выконваюць: Шон Пэн, Нік Нолт, Джордж Клуні, Джон Траволта, Джон Сэвідж, Эдрыен Бродзі, Джэймз Кэвізэл, Бэн Чаплін, Джон К’юсак, Вудзі Гарэльсан, Эліас Котэас

Жанр: Вайсковая драма паводле аўтабіяграфічнай кнігі Джэймза Джонза

Прызы: “Залаты мядзьведзь” Бэрлінскага кінафэсту

Амэрыканскія пэхацінцы высадзіліся, каб дапамагаць абараняць Гвадалканал. Але нечакана пасьпяховая высадка зьмяняецца адступленьнем і крывавымі баямі…

Рэжысэр Тэрэнс Малік (“Дні жніва” “Пустэчы”) рэдка здымае кіно, але гэта не перашкаджае быць яму быць жывым клясыкам – і найлепшыя акторы лічаць за гонар працаваць у яго ледзьве не бясплатна (у гэным фільме сцэны зь Білам Пулманам і Мікі Руркам, увогуле, былі выразаныя падчас мантажу).

Малік надае сваім эпасам мэтафізычнае вымярэньне, пераўтварае іх у сучасныя антычныя трагедыі з выкшталцонай сьветлавой драматургіяй – і залімітным экзыстэнцыйным псыхалягізмам.

У «Тонкай чырвонай лініі» рэжысэр засяроджваецца трагедыі людзей, якія спрабуюць выжыць – у экстрэмальнае сытуацыі.

Паўтор у нядзелю, 3 чэрвеня, на СТВ а 01.25

СТВ, 23.40

Галавой аб сьцену

Нямеччына – Турцыя, 2004, каляровы, 123 хв.

Рэжысэр: Фаціх Акін

Ролі выконваюць: Сібэль Кекілі, Біроль Унэль, Катрын Штрыбэк, Гювен Кірач, Мельтэм Кумбуль, Штэфан Гебельхоф

Жанр: Мэлядрама

Прызы: “Залаты мядзьведзь” Бэрлінскага кінафэсту

Чаіт – нямецкі грамадзянін з турэцкімі каранямі – пасьля сьмерці жонкі шмат п’е. У шпіталі ён знаёміцца з турчанкай Сібэль, якая спрабавала зрабіць сабе сьмерць…

Мэлядрама - якая зачаравала фэстывальную публіку і паспалітых гледачоў.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?