Сёньня побач з полацкай Сафіяй адбудзецца начны канцэрт клясычнай музыкі, паведаміла заведуючая канцэртнай заляй «Сафійскі сабор» Полацкага Нацыянальнага музэя‑запаведніка Лілія Емяльянава

Канцэрт «Шэдэўры сусьветнага мастацтва ля сьценаў старажытнай Сафіі» адбудзецца пад адкрытым небам. Такі незвычайны падарунак Полацку, што сьвяткуе свой 1145‑ы год нараджэньня, зрабіў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры Рэспублікі Беларусь. У выкананьні салістаў, хору і аркестру прагучаць арыі з опэраў і апэрэтаў, клясычныя джазавыя кампазыцыі і рамансы. Пачнецца сьвята музыкі ў 22.00 і скончыцца фаервэркам глыбокай ноччу.

Яшчэ адзін сюрпрыз зробіць гораду‑юбіляру вядомая беларуская мастачка Нінэль Шчасная (ганаровая грамадзянка Полацку) — яна падорыць чатыры дзясяткі сваіх працаў і адчыніць пэрсанальную выставу.

Арамя таго, у бліжэйшыя выходныя ў Полацак прыедуць прадстаўнікі гарадоў‑пабрацімаў з Украіны, Малдовы, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, якія павіншуюць горад са сьвятам. Адбудуцца шматлікія сьвяточныя мерапрыемствы, карнавалы, канцэрты самадзейнасьці. Скончыцца сьвяткаваньне 3 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?