04.06.2007 / 11:31

Абаронцаў Горадні зноў затрымалі

Каля дзесяці чалавек затрымалі гарадзенскія міліцыянты каля будынку флігеля XVIII cт. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, маладзёнаў адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну для высьвятленьня асобаў.

Каля дзесяці чалавек затрымалі гарадзенскія міліцыянты каля будынку флігеля XVIII cт. Усе затрыманыя – іншагароднія, паведаміў гарадзенскі журналіст Алесь Залеўскі. Сярод затыманых Яраслаў Грышчэня, Зьміцер Лісейка і Андрусь Ігнатовіч.

Маладыя людзі ледзь пасьпелі падышлі да флігеля, які цяпер разьбіраюць будаўнікі. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, маладзёнаў адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну для высьвятленьня асобаў. Празь некаторы час усіх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Нагадаем, што 2 чэрвеня ў часе правядзеньня акцыі на старым мосьце было затрымана 5 чалавек

Фота флігеля — Арсень Пахомаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СП

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру