Змаганьне за Вiтушку

Як i трэба было чакаць, мае артыкулы (у тым лiку i ў «Нашай Нiве») пра генэрала Мiхала Вiтушку выклiкалi нэгатыўную рэакцыю КГБ. Супрацоўнiк прэс-службы гэтай установы Iгар Iваноўскi (былы журналiст) нарадзiў за апошнiя месяцы аж тры «разоблачения опусов писателя-фантаста С.Ерша»: «Второе пришествие генерала Витушко» («Гродзенская праўда», №59, 29 траўня 1997 г.), «Идёт поиск белорусских петэнов и квислингов?» («Народная газета», №150, 29 лiпеня 1997 г.) i «Каратель. Отпетого мерзавца пытаются представить национальным героем» («Знамя Юности», №109, 14 жнiўня 1997 г.). Iгар Iваноўс кi ганьбiць ня толькi генэрала Вiтушку, мяне, як аўтара публiкацыяў, але i беларускую эмiграцыю.

Ня буду спыняцца на гэтых, поўных iдэалягiчных штампаў i кагэбiсцкiх фальшывак, артыкулах. Зазначу толькi, што, называючы Вiтушку карнiкам, Iваноўскi не прывёў нiводнага факту злачынстваў, нiбыта ўчыненых iм. Напэўна, iх проста няма.

Сапраўды, пытаньне з генэралам Вiтушкам ужо перастала быць толькi гiстарычнай праблемай. Цяпер гэта праблема палiтычная. КГБ ня хоча прызнацца, што ў свой час атрымаў паразу ў барацьбе зь беларускiм нацыяналiстам, таленавiтым вайскоўцам. Прызнаць гэта — значыць, даць прыклад змаганьня за Бацькаўшчыну сучасным маладым радыкалам. Дзясяткi гадоў мы нiчога ня ведалi пра нашага беларускага Бандэру, i вось праўда пра яго пачала прарывацца ў друк, даходзiць да моладзi. I вось ужо прэс-група УКГБ РБ па Гарадзенскай вобласьцi ў запале ёрнiцтва папярэджвае, што ў лясах можа зьявiцца вызвольная армiя «бессмертного генерала Витушко»!

Што да стараньняў прэс-службы КГБ «пахаваць» генэрала ў студзенi 1945 г., дык гэта справа безнадзейная. I я думаю, што яны разумеюць гэта, але вымушаныя абараняцца й захоўваць свае тайны, зь якiх яшчэ ня зьняты грыф «совершенно секретно». Тым больш, што некаторыя ўплывовыя асобы Беларускага Рэзыстансу яшчэ жывыя.

Тым часам пра беларускага генэрала Вiтушку памятаюць ва Ўкраiне. Нядаўна ўсеўкраiнскi тыднёвiк «Шлях Перемоги» (ён распаўсюджваецца па ўсiм сьвеце) зьмясьцiў прысьвечаны яму артыкул, iлюстраваны фотаздымкам. Не забываецца пра Вiтушку й Беларуская Энцыкляпэдыя, у 4-м томе якой зьявiўся мой артыкул пра яго. Праўда, без маёй згоды было дабаўлена некалькi iдэалягiчных штампаў. Аднак на гэта можна закрыць вочы, бо ўжо сам факт зьяўленьня ў наш час у беларускай энцыкляпэдыi згадкi пра генэрала Вiтушку й вызвольную армiю «Чорны Кот» ня можа ня радаваць. Аднак гэта толькi пачатак змаганьня за нашага нацыянальнага героя. Прыйдзе час, i гiсторыя назаве iмёны сапраўдных калябарантаў — квiсьлiнгаў i пэтэнаў.

Сяргей Ёрш


Бiблiяграфiя публiкацыяў, прысьвечаных генэралу Мiхалу Вiтушку

1. Беларускiя матурысты // Шлях моладзi (Вiльня). №7, 1930. C.15.

2. Ластаўка П. Беларусы ў Варшаве // Шлях моладзi. №8. 25.03.1938.

3. Агульны сход Асьветнага Таварыства Беларусаў у Варшаве // Шлях моладзi. №3, 1939.

4. Беларусы ў Варшаве // Рэха (Парыж). №6-7. Красавiк-травень 1939.

5. Смаленская самаахова дзейнiчае! // Новая дарога (Беласток). №10. 1 красавiка 1943.

6. Змаганьне i тэрор на Беларусi // Рух (Нямеччына). №4. Студзень 1947.

7. Schiesskrieg — hinter dem Eisernen Vorhang // Abendpost (Нямеччына). 11 Dezember 1948.

8. Вiтушка апраўдаў давер. 45 000 партызанаў змагаецца за незалежную Беларусь // Бацькаўшчына. 26.12.1948. (Пераклад у скароце папярэдняга артыкула).

9. Генэрал Вiтушка змагаецца // Бацькаўшчына. 3.05.1949.

10. Вiтушка шырыць змаганьне // Бацькаўшчына. 30.05.1949.

11. Стары жаўнер. Партызаны i палiтыканы // Беларускае слова (Заходняя Нямеччына). 18.06.1949.

12. Д. Расплата // Беларускае слова. 15.09.1949.

13. Падпольныя выданьнi беларускiх партызанаў i нацыянальных арганiзацыяў // Вольнае Слова (Заходняя Нямеччына). №7-9. 5.12.1949.

14. Партызанская барацьба на Беларусi несупынна трывае // Вольнае Слова. №1(10). Студзень-люты 1950.

15. У службе «Чорнага Ката» // Божым шляхам. №8-9. Жнiвень-верасень 1950.

16. Вытрымкi з друкаў беларускiх партызанаў // Вольнае Слова. №2-3 (11-12). Красавiк 1950.

17. Iнтэрвiю прэзыдэнта М.Абрамчыка // Божым шляхам. №8-9. Жнiвень-верасень 1950.

18. Весткi з Бацькаўшчыны // Вольнае Слова. №4-5 (13-14). Верасень 1950.

19. Узнагароды для заслужаных Беларусаў // Бацькаўшчына. №7-8. 24.02.1952.

20. Адозва Цэнтральнага Камiтэту Беларускай Незалежнiцкай Партыi. — Заходняя Нямеччына. Сакавiк 1954.

21. Другi Ўсебеларускi Кангрэс. — Мюнхен, 1954. С.31, 72.

22. Крук А. У 1954 годзе на Беларусi // Бацькаўшчына. №40(322). 30.09.1956.

23. За дзяржаўную незалежнасьць Беларусi. — Лёндан, 1960. С.172.

24. Раманоўскi В. Саўдзельнiкi ў злачынствах. — Менск, 1964. С.167, 191, 247.

25. Сакольскi. Некаторыя нясьцiпласьцi // Беларускi Голас (Таронта). №137. Красавiк 1966.

26. На 30-я ўгодкi Беларускай Краёвай Абароны // Беларус (Нью-Ёрк). №206. Чэрвень 1974.

27. Стасевiч Ю. Беларуская партызанка 1944-1952 г. // Беларускi Голас. №232. Красавiк 1975.

28. Малецкi Я. Пад знакам Пагонi. — Таронта, 1976. С.4.

29. Брылеўскi Ул. Беларусы ў даваеннай Варшаве (жменя ўспамiнаў) // Беларус. №250. Люты 1978.

30. Лясы, бункеры, партызаны // Зважай (Таронта). №2, №3. Чэрвень, верасень 1978.

31. Стасевiч Ю. Беларуская партызанка па II вайне // Беларускi Голас. №292. Красавiк 1981.

32. Другая сусьветная сустрэча беларускiх вэтэранаў // Зважай. №4 (36). Сьнежань 1984.

33. Летапiс беларускай эмiграцыi. №23. Сьнежань 1984.

34. Летапiс беларускай эмiграцыi. №477. Красавiк 1987. С. 72.

35. Мiхальчанка А. Белорусская символика: традиции и современность // Советская Белоруссия. 25.11.1990.

36. Гуленка У. Партызанскi рух: спроба неiдэалiзаванага аналiзу, альбо некалькi пытаньняў сабе // Звязда. 7.08.1991.

37. Вiр В. Маёр Беларускай Краёвай Абароны — Усевалад Родзька // Беларускi Голас. №365. Кастрычнiк 1991.

38. Жумарь С. Армия Краёва: свет или тени? // Рэспублiка. 28.10.1992.

39. Ёрш С. Менск, 1942. У падпольлi створана Беларуская Незалежнiцкая Партыя // Пагоня. №15. 4-10.06.1993.

40. Генiюш Л. Споведзь. — Менск, 1993. С.36, 65, 88.

41. Ермолович В., Жумарь С. Огнем и мечом. Хроника польского националистического подполья в Беларуси (1939-1953 г.) —Менск, 1993. С.99.

42. Сямашка Я. Армiя Краёва на Беларусi. — Менск, 1994. С.217.

43. Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi. Т.2. — Менск, 1994. С.309.

44. Ёрш С. За волю i Бацькаўшчыну! Баявая партызанская прэса ў пасьляваеннай Беларусi // Пагоня. №19. 17-23.06.1994.

45. Жумарь С. Освобождение после освобождения // Советская Белоруссия. 26.08.1994.

46. Ёрш С. Провал «красного» призыва // Свободные новости. №21. Жнiвень 1994.

47. Ёрш С. «Чёрный Кот» не басня — правда // Свободные новости. №21. Кастрычнiк 1994.

48. Каўшанка З. «Так мне напiсана ў Страшнай Кнiзе...» // Наша Нiва. №10. Кастрычнiк 1994.

49. Гасмюлер Д. Лясы, бункеры, партызаны // Пагоня. №36. 4-10.11.1994; №37. 11-17.11.1994.

50. Г.Д. Нiхто не забыты, нiшто не забыта // Пагоня. №3. 20-26.01.1995.

51. Вежан Я. Дзе i калi загiнуў генэрал Вiтушка? // Пагоня. №5. 3-9.02.1995.

52. Ёрш С. Неизвестное покушение (как белорусы хотели убить Сталина) // Свободные новости-плюс. №12. 24-31.03.1995.

53. Вежан Я. Вызвольны рух у дакумантах // Za volu. №2. Сакавiк-красавiк 1995.

54. Шукайловiч М. Беларускiя нацыяналiсты на маршы // Пагоня. №20. 26.05.-1.06.1995.

55. Ёрш С. Пасьляваенны супрацiў бальшавiцкiм акупантам на Беларусi // Пагоня. №23. 16-22.06.1995; №24. 23-29.06.1995; №26. 7-13.07.1995; №28. 21-27.07.1995.

56. Ёрш С. Беларускi нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны // Пагоня. №33. 1-7.09.1995; №36. 29.09.-5.10.1995; №37. 6-12.10.1995.

57. Дудалiч С. Дзяды // Пагоня. №40. 27.10-2.11.1995.

58. Только «Чёрному Коту» не повезло // Пагоня. №41. 3-9.11.1995.

59. Ёрш С. Лiсты прэзыдэнта // Пагоня. №46. 8-14.12.1995; №47. 15-21.12.1995.

60. Ёрш С. Адгалоскi // Нiва (Беласток). 3.12.1995.

61. Вiцьбiч Ю. Антыбальшавiцкiя паўстаньнi i партызанская барацьба на Беларусi. — Нью-Ёрк, 1996. С. 330-337.

62. Запруднiк Я. Беларусь на гiстарычных скрыжаваньнях. —Менск, 1996. С. 117-118.

63. Вежан Я. Да гiсторыi палiтычнай дзейнасьцi беларускай эмiграцыi; Тайна зьнiкненьня беларускага загранiчнага архiву // Пагоня. №12. 22-28.03.1996.

64. Дудалiч С. Беларускi генэрал-антыкамунiст // Пагоня. №14. 5-11.04.1996; №15. 12-18.04.1996.

65. Ёрш С. Арыштаваны ў Беластоку // Нiва. №27. 7.07.1996.

66. Ёрш С. Асьветнае Таварыства Беларусаў у Варшаве // Нiва. №31. 4.08.1996.

67. Лофтус Д., Севрук В. Секрет бригады «Беларусь» // Беларуская думка (Менск). №4. 1996. С.122.

68. Ёрш С. Першы Штурмовы Зьвяз // Нiва. №42. 20.10.1996.

69. Беларуская Энцыкляпэдыя. Т.4. — Менск, 1997. С.205, 206.

70. Ёрш С. Генэрал Вiтушка // Наша Нiва. 12.05.1997.

Падрыхтаваў Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0