04.06.2007 / 15:44

Жыхар Крупскага раёну, які задушыў голымі рукамі бабра, забіў чалавека 7

48‑гадовы беспрацоўны вясковец закалоў штыхом гаспадара кватэры.

Звычайная п’янка ў вёсцы Ўхвала (Крупскі раён Менскай вобласьці) скончылася забойствам.

48‑гадовы беспрацоўны вясковец прыраўнаваў сужыцельніцу да гаспадара кватэры, дзе праходзіла бяседа.

Мужчына кінуўся ў лес, дзе ў яго ляжаў штых ад вінтоўкі часоў Другой сусьветнай вайны. Ім ён і закалоў субутэльніка. Раўнівец двойчы даў ім у сьпіну і жанчыне. Але яе ў час пасьпелі шпіталізаваць. Цяпер забойца знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, у дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 139 УК РБ.

Раней гэты самы чалавек шакаваў людзей, што голымі рукамі задушыў бабра. На яго таксама завялі крымінальную справу, але абмежаваліся штрафам. Раней мужчына сядзеў за кратамі за рабаваньне крамы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зьміцер Панкавец

0
Арсений / Адказаць
04.06.2007 / 16:12
Нет мозгов - не купишь!!! !!!!!РОК за БОБРОВ!!!!! --:P
0
Rat King / Адказаць
04.06.2007 / 16:36
Ну гэта проста празнег какой та.
0
Theodore / Адказаць
04.06.2007 / 17:34
Заб'еш бабра - не чакай дабра
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру