Славамiр Адамовiч

Зь бiяграфii

 

Дрэвы мае вырасьлi хвойныя, зялёныя,

з хаты мяне вынесьлi — ў неба пазiраў,

вочы мае плакалi — сьлёзанькi салёныя,

ручкi мяне краталi, каб не памiраў.

Не рабiў вялiкага — лаяўся для вечнасьцi

словамi на лiтару маленечкую «бэ»,

я, паэт мясцовай беларускай нацменшасьцi

з пашпартам сiненькiм рэспублiкi эРБэ.

 

26 сьнежня 1997 году

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0