12.01.1998 / 13:00

Беларуская дэклярацыя свабоды

№ 1 (98) 12 студзеня 1998 г.

Беларуская дэклярацыя свабоды

 

У вынiку двух стагодзьдзяў «калянiяльнага разьвiцьця» Беларусь амаль што згубiла смак свабоды i страцiла сваё месца ў супольнасьцi вольных эўрапейскiх народаў.

На працягу трох апошнiх гадоў незалежная Беларусь набывала вядомасьць у сьвеце як краiна з дыктатарскiм рэжымам у цэнтры Эўропы.

На сёньня беларускае грамадзтва дасягнула моманту, калi канфармiзм, калектыўнае рабства, таталiтарная iдэалёгiя й несвабода навязваюцца большасьцi ў якасьцi ўсьвядомленага выбару дзеля выжываньня.

«Скуты розум» спрабуе паставiць пад кантроль усе свабодныя iнтэлектуальныя, культурныя й сацыяльна-эканамiчныя iнiцыятывы, «аднамерны чалавек» у Беларусi пагражае каштоўнасьцям эўрапейскай дэмакратыi i культуры.

Агульнавядома, што Беларусь ператварылася ў краiну-выклiк для шэрагу эўрапейскiх структураў, палiтычных постацяў i ўсiх праваабарончых арганiзацыяў.

У гэтых абставiнах мы, група беларускiх iнтэлектуалаў, людзей мастацтва i культуры, заяўляем пра свой фундамэнтальны выбар на карысьць:

— свабоднай крэатыўнасьцi i вольнага мысьленьня

— iнтэлектуальнага й культурнага нон-канфармiзму

— абароны асноўных каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры й цывiлiзацыi зь iхным вызначальным пасланьнем:

СВАБОДА

У цяперашняй сытуацыi мы ня маем iншых сродкаў у абароне й сьцьвярджэньнi гэтых прынцыпаў, апрача нашай рашучасьцi, прагi свабоды й веры ў вольную манiфэстацыю i выражэньне чалавечае стваральнасьцi.

У нашым змаганьнi за свабоду ў Беларусi мы глыбока верым у стваральную й дэмакратычную будучыню нашай краiны ў супольнай Эўропе.

Мы зьвяртаемся да iнтэлектуалаў i людзей культуры й мастацтва ўсiх эўрапейскiх краiнаў з заклiкам заманіфэставаць сваю падтрымку Дэклярацыi i паставiць свае подпiсы за — i ў iмя — беларускай i эўрапейскай свабоды.

Менск, сьнежань 1997

 

Беларускую дэклярацыю свабоды падпiсалi:

 

БЕЛАРУСЬ

Славамiр Адамовiч, паэт

Валянцiн Акудовiч, культуроляг

Мiхал Анемпадыстаў, мастак

Алесь Анцiпенка, фiлёзаф i паэт

Уладзiмер Арлоў, пiсьменьнiк

Вацлаў Арэшка, гiсторык культуры

Iгар Бабкоў, фiлёзаф i паэт

Рыгор Барадулiн, паэт

Мiхась Баразна, фатограф i мастацтвазнаўца

Зьмiцер Бартосiк, бард

Мiхась Баярын, паэт

Валеры Булгакаў, лiтаратурны перакладчык

Васiль Быкаў, пiсьменьнiк

Пётра Васючэнка, лiтаратурны крытык

Лявон Вольскi, рок-музыка

Адам Глёбус, лiтаратар

Алег Дашкевiч, журналiст

Вiктар Дашук, кiнарэжысэр

Алег Дзярновiч, гiсторык

Сяргей Дубавец, лiтаратурны крытык

Андрэй Дынько, перакладчык

Сяргей Законьнiкаў, паэт

Вячаслаў Iваноўскi, тэатральны крытык

Вiктар Капыцько, кампазытар

Артур Клiнаў, мастак

Зьмiцер Колас, лiтаратурны перакладчык

Кася Камоцкая, сьпявачка

Уладзiмер Конан, фiлёзаф, лiтаратурны крытык

Мiкалай Крукоўскi, фiлёзаф

Валеры Мазынскi, тэатральны рэжысэр

Зiновi Марголiн, тэатральны мастак

Уладзiмер Мацкевiч, культуроляг

Iгар Мацюхоў, дырыжор

Мiкалай Пiнiгiн, тэатральны рэжысэр

Алесь Разанаў, паэт

Вячаслаў Ракiцкi, тэатральны крытык

Дзянiс Раманюк, мастак

Iван Саверчанка, гiсторык лiтаратуры

Генадзь Сагановiч, гiсторык

Васiль Сёмуха, лiтаратурны перакладчык

Сяргей Харэўскi, мастацтвазнаўца

Вiктар Шалкевiч, актор i бард

Карлас Шэрман, паэт i перакладчык

 

ПОЛЬШЧА

Багумiла Бэрдыхоўска, журналiст

Ганна Дулангова, гiсторык

Станiслаў Запасьнiк, фiлёзаф

Антонi Камiньскi, сацыёляг

Ян Малiцкi, гiсторык

Антонi Подраза, гiсторык

Кшыштаф Рэнiк, журналiст

Рэстыфт Сманевiч, гiсторык

Павал Чартарыйскi, гiсторык

Багдан Чывiньскi, гiсторык

Кшыштаф Чыжэўскi, культуроляг i актор

Ганна Энгелькiнг, этнограф

 

УКРАIНА

Наталка Белацеркiвец, паэтка

Аксана Забужка, фiлёзаф i лiтаратар

Яраслаў Iсаевiч, гiсторык

Раман Кiсь, культуроляг

Вiталi Панамароў, пiсьменьнiк

Максiм Стрыха, пiсьменьнiк

Уладзiмер Цыбулька, паэт

 

Беларуская Дэклярацыя Свабоды — iнiцыятыва беларускiх гуманiтарыяў, людзей культуры й мастацтва, што паўстала ў межах Хартыi-97.

Сёньня, калi ў Беларусi зноў набiрае сiлу канфармiзм, калi «большасьць» выбiрае рабства, калi таталiтарызм пачынае запаноўваць у штодзённым жыцьцi, беларуская культура робiць свой выбар на карысьць Свабоды.

Дэклярацыя адкрытая для падпiсаньня як беларускiмi гуманiтарыямi, так i дзеячамi зь iншых краiнаў. Гэта iнiцыятыва, за якой стаiць праграма дзеяньняў — кансалiдацыi i разьвiцьця беларускай культуры на грунце эўрапейскiх каштоўнасьцяў i ў эўрапейскiм кантэксьце.

 

Адрас для кантактаў: 220036, Менск, а/с 31.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру