Учора ў Полацку пачалiся ўрачыстасцi, прысвечаныя 1015‑й гадавiне ўсталявання Полацкай епархii.

Сёння ж 5 чэрвеня, у дзень памяцi прападобнай Ефрасiннi Полацкай, якую беларускiя вернiкi называюць «нашай мацi», нябеснай апякункай беларускага народу, у Свята‑Крыжаўздвiжанскiм храме адбудзецца святочная Лiтургiя, якую будзе служыць Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт у саслужэннi членаў Сiнода. У другой палове дня будзе асвечана адноўленая майстрам Мiкалаем Кузьмiчом рака прападобнай.

«Выказваннем глыбокай пашаны да прападобнай Ефрасiннi i адначасова справай вяртання гiстарычнай праўды стала аднаўленне срэбнай ракi, якую сёння асвячаем, i ў якой цяпер будуць знаходзiцца яе святыя мошчы, якiя даруюць вылечванне, — сказана ў пасланнi Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы. — У гэту богаўгодную справу ўкладзена важкая лепта кiраўнiка беларускай дзяржавы i пасiльныя ахвяраваннi веруючых людзей, iмёны якiх ведае Гасподзь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?