Архіў

Сяргей Харэўскi. ТАМУ, ХТО Ў ВIЛЬНI БЫЎ

№ 10 (107) 1 чэрвеня 1998 г.

Таму, хто ў Вiльнi быў

 

З красавiка да сярэдзiны траўня ў Вiльнi, на Сьвятаянскай, у залi Саюзу мастакоў Лiтвы (Medaliu galerija), экспанавалася выстава трох студэнтаў Беларускай Акадэмii Мастацтваў: Вiталя Трафiмава, Дзянiса Сiнюгiна i Дзянiса Раманоўскага. Яна мела назву «Таму, хто ў горадзе быў...» Гэтак юнакi перафразавалi цытату з Джона Кiтса «таму, хто быў у горадзе ўвязьнёны...» Паводле iхнае канцэпцыi, гэтая выстава трох прысьвечаная ўсiм, хто знаходзiцца цi хоць калi знаходзiўся ў горадзе. Калi зважаць на перафраз Кiтса, дык атрымлiваецца, што выстава прысьвечаная зьняволеным.

«Знаходзячыся ў горадзе, чалавек сутыкаецца з мурамi. Адныя iх абыходзяць i рухаюцца ўздоўж вулiцаў. Iншыя называюць муры роднымi i абагаўляюць iх. Некаторыя дранцьвеюць перад iмi, назаўжды...

Але кожны пераўвасабляе прастору, у якой знаходзiцца, усё адно — цi то абмяжоўваючы гэта сваiм уяўленьнем, цi то зьдзяйсьняючы нейкiя мэтанакiраваныя дзеяньнi. Сьляды гэтых пераўтварэньняў застаюцца ў архiтэктуры, аздобе вулiцаў, на сьценах. Таму, кожнага разу сутыкаючыся са сьцяною, мы сутыкаемся са сваiм адлюстраваньнем. I не iстотна, у якiм горадзе гэта адбываецца...» — гэтак лiчыць аўтар канцэпцыi Дзянiс Раманоўскi.

Мiж тым, у сваiх пастэлях Раманоўскi выявiў не абстрактныя краявiды, а пазнавальныя фрагмэнты менскае банальнасьцi, на маргiналiях прыроды i урбанiстыкi, нi натуры, нi культуры — яшчэ ня высьпелы плод цывiлiзацыi. Роўна ж як i плады мастацкай дзейнасьцi Дзянiса Сiнюгiна i Вiталя Трафiмава. Трафiмаў даў магчымасьць вiленчукам сузiраць менскiя графiцi, натуралiстычна выкананыя ў сапраўдную велiчыню, Сiнюгiн — аб’екты да фiльму «Дарога дамоў», дзе зьмяшалiся розныя тэхнiкi, жанры, нават лiтаратурныя. I тут любы глядач зразумее, дзе дом гэтага хлопца, куды ён гэтак iмкнецца праз дарогi Нямеччыны, Чэхii, Польшчы, якiмi вачыма ён глядзiць на сьвет. Вачыма менчука.

Паасобку кожны з трох аўтараў прадэманстраваў бы толькi набор артыфактаў. Сабраная ў адно з фрагмэнтаў, элемэнтаў, шкiцоў, выстава прапануе акунуцца ў паток сьведамасьцi маладых менчукоў. Таму iстотна, дзе гэта было выраблена. Таму для вiленчукоў гэта цiкава. Бо ў Вiльнi мы сутыкнемся з зусiм iншым, сваiм адлюстраваньнем у краявiдзе, на сьценах, у горадзе. I мы сустрэнемся ў Вiльнi па дарозе з дому дамоў...

Пасольства Лiтоўскай Рэспублiкi ў Менску, якое наладзiла гэтую выставу, паабяцала дапамагаць беларускiм студэнтам i надалей.

Сяргей Харэўскi

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць