Архіў

Алег Дзярновiч. ШМАТ ГІСТОРЫЯЎ

№ 10 (107) 1 чэрвеня 1998 г.

Шмат гісторыяў

 

Апошнiм часам гiстарычныя веды i гiстарычныя вобразы зноў сталi ў Беларусi сфэраю пiльнай iдэалягiчнай увагi. Прыклады зь нядаўняе гiсторыi ўвесь час прыводзяцца прадстаўнiкамi кiруючага рэжыму; спасылкi на гiсторыю пастаянна гучаць з боку апазыцыi. Апалягетыка часам замяняе гiстарыяграфiю ўвогуле.

Улады актыўна праводзяць палiтыку зьнешняй рэсаветызацыi — аднаўляецца савецкая сымболiка, патэрналiсцкая рыторыка, iнстытуты i формы грамадзкiх паводзiнаў савецкага пэрыяду: суботнiкi, дружыньнiкi, камсамол.... Утвораныя iнстытуцыi толькi зьнешне нагадваюць зьявы папярэдняе эпохi, але ўся падобная дзейнасьць адбываецца пад лёзунгамi вяртаньня ў «страчаны рай».

Адначасова праводзiцца жорсткая цэнзурная палiтыка — цалкам зьмененае кiраўнiцтва выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» i ўжо з падрыхтаваных тамоў «Гiстарычнай энцыкляпэдыi Беларусi» вымаюцца цэлыя артыкулы, якiя не зусiм адпавядаюць iдэалягiчным устаноўкам сёньняшняе ўлады; ствараюцца перашкоды выхаду гiстарычна-папулярных твораў, створаных незалежнымi ад дзяржавы аўтарамi (прыклад — забарона друку кнiгі Ўладзiмера Арлова «Адкуль наш род»); некаторыя гiстарычныя працы выходзяць у сьвет толькi пасьля таго, як адтуль пад прымусам выкiдваюцца цэлыя разьдзелы (прыклад — кнiга амэрыканскага прафэсара Яна Запруднiка «Беларусь на гiстарычных скрыжаваньнях»).

Новая генэрацыя Беларусi, якая падрастае, ня мае досьведу таталiтарызму, але ўжо сутыкнулася з новым аўтарытарызмам. Гэтая генэрацыя цяпер адчувае на сабе iмкненьне да яе iдэалягiчнай апрацоўкі. I адначасова, гэтая генэрацыя не заўжды мае ўласныя погляды на гiстарычныя i палiтычныя падзеi. Такая сытуацыя стварае магчымасьцi для манiпуляцыяў над грамадзкаю думкаю з боку розных палiтычных сiлаў. Дэфiцыт уласнага погляду — вось праблема сучаснай Беларусi.

Таму як адзiн з варыянтаў актывiзацыi грамадзкае творчасьцi мы фармулюем праекты шырокiх конкурсаў для школьнiкаў на тэмы блiзкае гiсторыi. Абуджэньне iнтарэсу да дасьледчых прыёмаў будзе спрыяць паступовым зьменам у беларускiм грамадзтве ў кiрунку ўмацаваньня каштоўнасьцi асабiстых свабодаў. Пры ўсiм тым, нашыя конкурсы - гэта непалiтычны праект, а дзейнасьць, скiраваная на ўзьнiкненьне грамадзкае самарэфлексіi ў Беларусi.

Распачынаючы гэтак новыя для сябе праекты i формы дзейнасьцi мы паслугоўвалiся вельмi важнымi працэдурамi мысьленьня — сумневам i даверам, бо мы верым у адказнасьць удзельнiкаў праекту i iхнюю здольнасьць зрабiць свой выбар. Тут важнае ўзьнiкненьне самой сытуацыi прадумваньня i значыць — выбару. Конкурсы на тэму блiзкае гiсторыi — гэта сьвядомая адмова ад Мэтагiсторыi i прызнаньне таго, што гiсторыяў можа быць некалькi. Мы верым у разнастайнасьць нашага грамадзтва, бо рэалiяй ёсьць беларуская гiсторыi, да нядаўнiх падзеяў якой мы прапануем зьвярнуцца. Таму мы не зьбiраемся навязваць якiя-небудзь стэрэатыпы — ня будзем агiтаваць супраць савецкага бачаньня гiсторыi, ня будзем абмяжоўваць самавыяўленьне нацыянальнымi канцэпцыямi. У пэўным сэнсе наш конкурс — сацыялягiчны экспэрымэнт на тэму разуменьня блiзкае гiсторыi Беларусi.

Алег Дзярновiч

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць