Архіў

РЭГЛЯМЭНТ КОНКУРСУ

№ 10 (107) 1 чэрвеня 1998 г.

РЭГЛЯМЭНТ КОНКУРСУ

 

# 1. Тэма:

“Паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі: 1945-1965”.

# 2. Каму адрасуецца:

Конкурс скіраваны да навучэнцаў сярэдніх школаў і іншых сярэдніх навучальных установаў. Узяць удзел у конкурсе могуць вучні, пачынаючы ад 7 клясы (уключна). Важна тое, каб на момант абвяшчэньня Конкурсу ягоны ўдзельнік быў школьнікам.

# 3. Тэрмін:

1. Конкурс абвешчаны ў пачатку мая 1998 году. Адсутнасьць папярэдняга інфармаваньня (да 15 лістапада 1998) не пазбаўляе магчымасьці ўдзелу ў конкурсе.

2. Працы павінны быць дасланыя да 15 лістапада 1998 (вызначаюцца паводле даты на паштовым штэмпэлі) на адрас: а/c 71 Менск 220123 (Конкурс).

3. 15 сьнежня 1998 будуць абвешчаныя вынікі конкурсу.

# 4. Прынцыпы падрыхтоўкі конкурснай працы:

1. Конкурсная праца можа быць падрыхтаваная вучнямі індывідуальна альбо групай, пад апекай альбо самастойна.

2. Апекуном працы можа быць нехта з бацькоў, настаўнік, бібліятэкар... – чалавек, зацікаўлены ў дапамозе ўдзельніку Конкурсу. Апякун можа дапамагаць у пошуку тэмы працы, крыніцаў, формы працы, але ня можа сам выконваць гэтую працу замест удзельніка Конкурсу.

3. Праца павінна мець творчы характар – яна ня можа быць проста капіяваньнем альбо кампіляцыяй ужо вядомых крыніцаў і дасьледаваньняў.

4. Конкурсная праца павінна мець тытул (назву).

5. Праца падаецца на беларускай мове – правапіс можа быць як “тарашкевіцай”, так і “наркомаўкай” (прынятая ў школах норма). Тэксты крыніцаў (дакумэнтаў, успамінаў) могуць перадавацца ў арыгінале. Калі робіцца іх пераклад, то гэта трэба зазначыць асобна.

6. Конкурсная праца можа выглядаць як:

а) апрацаваньне сабраных гістарычных крыніцаў ці сьведчаньняў з камэнтарамі да іх;

b) уласны дасьледчы тэкст з далучэньнем да яго гістарычных крыніцаў (крыніцы).

7. Форма конкурснай працы можа быць адвольнаю. У выпадку нятэкставых формаў (напрыклад – аўдыё, відэа, фотаздымкі) да працы павінна быць далучаная пісьмовая частка, якая адлюстроўвае працэс дасьледаваньня і збору інфармацыі, альбо камэнтар да гістарычнай крыніцы.

8. Конкурсную працу трэба даслаць у адным асобніку.

9. Да працы павінна быць далучаная Мэтрычка, фармуляр якой вызначаны Радай Конкурсу.

# 5. Узнагароды:

1. Журы ўзнагарожвае ўдзельнікаў Конкурсу* – асобных вучняў альбо калектывы вучняў.

2. Журы можа адзначыць спэцыяльнымі ўзнагародамі апекуноў конкурсных працаў ці рэгіянальных каардынатараў Конкурсу.

3. Рашэньне Журы адносна разьмеркаваньня, памераў і формы ўзнагароджаньня не падлягае зьменам.

# 6. Прызначэньне конкурсных працаў:

Дасланыя працы будуць каталягізаваныя і заархіваваныя ў Архіве Найноўшае Гісторыі, дзе створаць асобны фонд. Конкурсныя працы ня будуць вяртацца аўтарам. Прадуглежваецца публікацыя найбольш цікавых працаў. Да абвяшчэньня вынікаў Конкурсу працы ці іх фрагмэнты ня могуць публікавацца. Права на першапублікацыю працаў, якія атрымалі на конкурсе ўзнагароды, мае Архіў Найноўшае Гісторыі.

 

* Галоўным прызам будзе мультымэдыйны кампутар, іншыя прызы ўдзельнікам Конкурсу – дыктафоны і фотаапараты. Усім актыўным удзельнікам Конкурсу будуць уручаныя камплекты гістарычнай літаратуры й падпіска на «Нашу Ніву».

 

Арганізатары конкурсу:

Архіў Найноўшае Гісторыі (створаны Беларускім Гуманітарным Фондам “Наша Ніва”)

пры ўдзеле Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны

пры падтрымцы Фундацыі Стэфана Баторага

пры мэтадычнай дапамозе Цэнтру KARTA (Варшава)

Рада і Журы конкурсу:

Уладзімер Арлоў (літаратар)

Вацлаў Арэшка (гісторык культуры, Беларускі Гуманітарны Фонд “Наша Ніва”)

Ігар Бабкоў (філёзаф, “Эўрафорум”)

Алег Дзярновіч (гісторык, “Наша Ніва”) – старшыня Рады

Сяргей Дубавец (літаратурны крытык, “Наша Ніва”)

Віталь Скалабан (гісторык)

Ніна Стужынская (гісторык)

Алег Трусаў (гісторык, Таварыства Беларускай Мовы)

Сяргей Харэўскі (мастацтвазнаўца, “Наша Ніва”)

Міхась Чарняўскі (гісторык і археоляг)

Ірына Коваль – сакратар Конкурсу

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць