Лiст да каханай

У той дзень, як ты, гадаўка,
зьехала ў тую паскудную Рыгу,
я прысьнiў сон пра тое,
што страцiў рукi й ногi,
i сяджу-жабракую ў iнвалiднай калясцы
на Зарачанскiм мосьце.
А калi прачнуўся на ранiцы —
па радыё лемантавала песенька пра
«драздоў любвi й безнадзейнай сласноты».
I я адчуў сябе Вiянаўскiм Маёрам,
вельмi нават здольным
вырываць зь мяккiх дзiцячых рук i
душыць нагамi пульхных хамячкоў,
кiдаць камянi ў блудлiвых котак,
рассыпаць сьлiзьнякоў i каларадзкiх жукоў
па палёх руплiвых сялян,
а таксама
згвалцiць Iжоту,
бо яна да гэтага дня не дапяла,
што чакае Трышчана.


А.А.