Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў Указ №255 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна‑тэрытарыяльнага ўпарадкавання г.Брэста і Брэсцкага раёна».

Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, згодна з указам вёскі Аркадзія, Бярнады, Вычулкі, Гершоны, Казловічы, Кацельня‑Баярская, Міцькі, Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска і Старыя Задворцы Брэсцкага раёна перадаюцца ў адміністрацыйнае падпарадкаванне брэсцкіх гарадскіх Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.

Змяняюцца межы Брэста і Брэсцкага раёна: у гарадскія межы Брэста ўключаны некаторыя размешчаныя ў Брэсцкім раёне зямельныя ўчасткі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, землі сельскіх населеных пунктаў з зямельнымі ўчасткамі пражываючых у іх грамадзян, вызначаныя ўказам.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0