«Як я правёў лета»

 

Некалi ў далёкiя ўжо савецкiя часы, прыйшоўшы зь летнiх вакацыяў у школу, усе савецкiя дзецi пiсалi сачыненьне на тэму «Як я правёў лета». Сюжэтаў на шостай частцы зямное сушы было ўсяго чатыры. Першы — у бабулi ў вёсцы, другi — у пiянэрскiм лягеры, трэцi — а я нiкуды ня езьдзiў i чацьверты —куды-небудзь езьдзiў з бацькамi — у санаторый або на мора. Нейкага пятага больш-менш тыповага сюжэту проста не магло быць.

Тыя савецкiя завядзёнкi прыгадалiся сёньня, у апошнi дзень лета. Сёньня, напэўна, колькасьць сюжэтаў значна пашырылася. Дзецi менш сталi езьдзiць з бацькамi на мора, паменшала й пiянэрскiх лягераў. Затое маса дзiцячага народу па чарнобыльскiх праграмах выяжджае i вылятае хто ў Iталiю, хто ў Штаты, дзе iх расьсяляюць па сем’ях. Бязьмерна пашырыўся i вiдазьмянiўся сюжэт з адпачынкам на дачы. Гэта, вядома, ня тыя дачы, дзе адпачывала савецкая элiта, а адваяваныя ў прыроды глiнiшчы, дзе на шасьцi сотках адпачынак дзiцяцi найчасьцей ператвараецца ў занудзтва: ракi або лесу няма, паўсюль драты i далёка ад хаты не адпускаюць, бо ў гэтых аднапавярховых мэгаполiсах згубiцца не складае праблемы.

Зьмянiўся таксама i адпачынак дарослых. I яны ўжо «праводзяць лета» па-iншаму. Найчасьцей клопат папросту не дазваляе расслабiцца i адпачываць.

У зьвязку з гэтым згадваецца й яшчэ адна тэма колiшнiх савецкiх абмеркаваньняў — кнiгi, прачытаныя за лета. З такiм апытаньнем карэспандэнт «НН» зьвярнуўся да мiнакоў на менскiх вулiцах.


 

Кнiгi гэтага лета

 

Апытаньне на менскiх вулiцах

 

Маёй першай суразмоўцай была кабета, якая разам з шасьцiгадовым хлопчыкам выходзiла зь Менскага катэдральнага касьцёлу. Кабета прызналася, што ўжо шмат часу яна дачыняецца да кнiжак толькi тады, калi чытае сыну:

 

— Ну читаю, но не книжки ж, так — рассказы. «Малыш и Карлсон»... Книжку ему подарили в детском саду «Маленькое привидение», «Маленький водяной», ну и этого достаточно: она такая толстая...

Дзьве дзяўчыны каля Паштамту, якiя чакалi адна — хлопца, другая — цягнiка, падзялiлiся сваiмi лiтаратурнымi прыхiльнасьцямi:

 

— Научную литературу — это книги по психологии, так как я учусь на психолога. Читаю все, что с этим связано, ничего другого.

— Что я читала? Я читала Достоевского «Идиот». И эту книгу, и еще что-то, я не помню, но вообще я люблю классику. Я отношу Достоевского к писателям, у которых тяжелая литература.

А вось малады спадар, якi цiкаваў за нашай размовай, на пытаньне аб летнiм чытаньнi адказаў наступнае:

 

— Нет, летом я отдыхаю от чтения, за исключением газет. Зимой хорошо читается. Но правда вот весной закончил читать «Хазарский словарь» Милорада Павича. Это из последних впечатлений. Преподаватель я.

Яшчэ адзiн суразмоўца каля цэнтральнага Менскага паштамту:

 

— Перечитывал Ильфа-Петрова «12 стульев», техническую литературу — в плане саморазвития.

Далей я скiраваўся да сквэрыка каля вакзалу. Вось дзьве сяброўкi, якiя разьмясьцiлiся на каленках у жалезнай скульптуры выкшталцонай лэдзi:

 

— Летом? Боже! Летом у меня диплом был летом. Я чытала толькi тое, што было патрэбна для маёй дыпломнай работы. Я эканамiст па спажывецкаму рынку...

— Летом? «Свободные новости». Какую-то статью очередную по поводу отъезда послов всяких... Из книжек — «Кремлёвские жены». Когда я читала эту книжку, я не относилась к этому как к правде.

Побач таксама сядзелi сяброўкi, але не маладыя, а ўжо вельмi сталага веку:

 

— Знаете что, я вам одно слово скажу и хватит — я корректор была — больше не надо спрашивать.

Што да другой бабулькi, дык яна не працавала прафэсiйнай чытачкай i таму не падалася стомленай ад чытаньня:

 

— В настоящий момент читаю Марининой книжку. У меня все ее сочинения есть. Есть время, я же не молодая, поэтому читаю, и ожидаю, когда мне надо будет уехать на кладбище.

Два наргасаўцы выпуску дзесяцiгадовае даўнiны не пакрыўдзiлiся на мяне за тое, што я адарваў iх ад размовы за пляшкай.

 

— Булгаков, «Мастер и Маргарита». Вы знаете, я считаю, что кроме этой книги больше нечего читать.

А вось словы наконт лiтаратурных адкрыцьцяў у жыцьцi:

 

— «Сто лет одиночества»... Это было года два назад... Короткевич, почти все, что я читал. На белорусском, конечно. Я бээнэфовец, так что я читал все в оригинале.

На суседняй лаве сумаваў спадар неакрэсьленага веку. Я паспрабаваў высьветлiць ягоныя iнтарэсы ў беларускай лiтаратуры:

 

— Вы знаете, мы с семьей переехали буквально с полгода назад только в Минск, так что я сам россиянин, и белорусские авторы меня не интересовали и не интересуют.

Яшчэ адна самотная постаць у сквэры:

 

— Книгу я не читала, никакую, наверное. Газеты просматриваю по поводу, чтоб найти работу, я инвалид, пенсия маленькая...

На маiм зваротным шляху кабета сярэдняга веку спалохалася мiкрафону, але ўсё ж наважылася выказацца:

 

— Какую книгу? С детьми вместе «Карлсона» читала. Франсуазу Саган... Более серьезную литературу люблю. Мне очень нравится Куприн, Тургенев, люблю, конечно, русскую классику.

Тады я запытаўся, цi ведае яна беларускую лiтаратуру:

 

— Ну конечно. Во-первых, Янка Купала, стихи Адама Мицкевича, ну наших этих белорусских классиков.

У краме «Сергеев Пассаж», якая раней звалася «Тытунь», я перапынiў размову ахоўнiка i прадаўшчыцы. Вось што яны сказалi пра сваё летняе чытаньне:

 

— Читал. Читал фантастику. Детектив. Журналы всякие.

— У меня любимая газета «Гастроном». Она очень вкусная, мягкая... К сожалению, я каждый день работаю, и у меня нету времени читать, а на работе нельзя, я же за прилавком.

А вось у гастраноме, якi завецца «Узвышша», а папросту — «Пад гадзiньнiкам», я спаткаў наведнiка, якi ня толькi чытае, але й пiша. Гэта быў журналiст Павал Шарамет:

 

— Много читал — Довлатова почти весь трехтомник. Сейчас Стейнбека читаю — «Зима тревоги нашей». Из белорусских авторов ничего не читал. Времени очень мало, если честно, я сам просто пишу свою книгу.

***

Пастараюся пазьбегнуць уласных высноваў, акрамя адной.

Перачытваючы гэтыя запiсы, я думаю пра тое, што ў iх няма анi знаку нашага часу. Дакладна такiя адказы можна было пачуць i пяць, i дзесяць, i нават дваццаць гадоў таму. Але ж гэткая рэальнасьць. «Майстар i Маргарыта», Дастаеўскi, «Малыш i Карлсан»... I нiчога, што б хоць неяк адлюстроўвала наш сёньняшнi час. Зрэшты, больш слушна будзе сказаць так: гэта наш час так мала адрозьнiваецца ад таго, што было пяць, дзесяць i нават дваццаць гадоў таму.

 

Севярын Квяткоўскi


 

Незаўважаная АЭС

 

Перад злачынствам

 

Працягваючы тэму «Як я правёў лета» i што за гэтае лета прачытаў, я задумаўся над пытаньнем — а што ўласна за гэтае лета адбылося, як правяла лета ўся наша краiна? Першымi згадалiся эпапея з Драздамi i суд над «Нашай Нiвай» i над беларускай мовай, пасьля... Каб што-небудзь сапраўды запамiнальнае, дык i не згадаеш. Праўда, ёсьць i падзеi iншага кшталту, амаль незаўважаныя прэсай, але безумоўна разьлiчаныя на радыкальныя зьмены ў будучынi.

 

Ня ведаю, цi сапраўды дарога ў пекла выкладзеная з добрых намераў. Але тое, што добрыя намеры й прыгожыя праекты часьцяком стаюць поруч зь цёмнымi жаданьнямi й нараджаюцца ў прадчуваньнях злачынстваў — гэта праўда. Радыён Раскольнiкаў, герой знакамiтага «Злачынства i пакараньня», iдучы зь сякераю пад пахай забiваць старую, разважаў пра фантаны, пра тое, наколькi яны асьвяжаюць i высакародзяць гарадзкiя пляцы. Пасьля палёт ягоных думак сягаў далей — ён ужо маракаваў, як на новы капыл пераплянаваць паркi Пецярбургу.

Гэтым летам, дзякуючы ледзь не штодзённым дажджам, пра патрэбу ў гарадзкiх фантанах, прынамсi ў Беларусi, нiхто ня згадваў. Аднак гэта зусiм не азначае, што беларускiя будаўнiкi нi пра што ня думалi. Да 2010 году беларуская энэргетыка запатрабуе замены сваiх магутнасьцяў на 90%. I гэта пры тым, што звыш 30% электрычнасьцi ўжо сёньня краiна закупляе, пераважна зь Лiтвы. Калi дадаць, што беларускiя электрастанцыi працуюць на 95% за кошт расейскае сыравiны, дык клопат дзяржавы пра будучыню сваiх грамадзянаў цалкам зразумелы. Дзе ж разумнае й прыгожае выйсьце? На апошнiм летнiм паседжаньнi дзяржаўная камiсiя, створаная Лукашэнкам для ацэнкi мэтазгоднасьцi будаўнiцтва АЭС у Беларусi, вырашыла працягнуць сваю дзейнасьць да канца году.

Станцыю мяркуюць паставiць пад Менскам, у мястэчку Рудзенск.

Тое, што камiсiя засядала менавiта ў разгар адпачынковага сэзону, ня дзiва. Сьцiплыя пратэсты, якiя прагучалi ў жнiўнi падчас мiжнароднае акцыi «За безьядзерную Беларусь», папросту патанулi ў летнiх клопатах бесклапотнае краiны.

Мiж тым, нават у часы Сьлюнькова, слыннага сваiмi будаўнiчымi iнiцыятывамi, iдэя атамнай энэргетыкi не знаходзiла ў БССР радаснага энтузiязму. Зь некалькiх прычынаў. Па-першае, усiх бянтэжыла блiзкасьць запраектаванае АЭС да Менску, дзе й сёньня бракуе чыстае вады й лясных масываў, затое прамысловага куродыму й так хапае. Па-другое, кошт адных толькi мэлiярацыйных работаў, выграбаньня балотных глебаў i засыпкi новага грунту склаў кошт усяго нерухомага фонду таго ж Рудзенска. Па-трэцяе, нават недасьведчаныя ў ядзернай фiзыцы людзi насьцярожылiся ад таго, што для энэргетыкаў задумлялася дарагая i мудрагелiстая сыстэма бясьпекi, у той самы час, як для жыхароў мястэчка нiчога не прапанавалася. Найбольш дальнабачныя пыталiся: няўжо тубыльцы будуць закладнiкамi?

Пасьля Чарнобыля ўсе гэтыя пражэкты, здавалася, пахаваныя назаўжды. Дык не! Разам зь вяртаньнем бээсэсэраўскае iдэалёгii былi паднятыя й бээсэсэраўскiя праекты. Праўда, сёньня прыхiльнiкi гэтага праекту ўжо прыкрываюцца «незалежнiцкiмi» фразамi. Мы, як кажуць, разьвiтая краiна, у 33 краiнах АЭС ёсьць, а ў нас дагэтуль няма. Маўляў, Беларусь ня будзе залежаць ад расейскага палiва. Аднак сьцiпла замоўчваюць, што большая частка абсталяваньня й палiва для таго ж рэактара будзе закупляцца не ў Намiбii цi Францыi, а ў той самай Расеi.

Навошта ж распачалася гэтая новая кампанiя сёньня? Па-першае, беларускi рэжым спрабуе iзноў прадэманстраваць сваё «особое мнение». У той час, як большасьць эўрапейскiх АЭС будуць закрытыя да 2030 году, беларуская паводле праекту толькi «раскачагарыцца». А па-другое, надта ж шмат ахвочых пагрэць рукi пры ядзерным агеньчыку. Нават паводле падлiкаў апалягетаў «мiрнага атаму» кошт станцыi складзе больш за 6 мiльярдаў даляраў, альбо 6 гадавых дзяржаўных бюджэтаў Беларусi. Будаўнiцтва расьцягнецца на гады, будуць падключаныя расейскiя партнэры, з Расеi ж возьмуцца i крэдыты. Праектантам гэтага хопiць, каб уладкаваць свой дабрабыт як сьлед. А там, там за даляглядам новага тысячагодзьдзя хай разьбiраюцца iншыя... Напрыклад, куды дзець адыходы вытворчасьцi? Бадай iзноў жа — заплацiць Расеi за перазахаваньне. Тым часам можа i дактары навучацца лепей лячыць анкалягiчныя захворваньнi. Прыхiльнiкi гэтае будоўлi папросту ня бачаць Беларусi ў наступным стагодзьдзi...

Развагi Раскольнiкава пра сьветлую будучыню сканчалiся па меры таго, як ён даходзiў да мэты свае выправы. Ён уяўляў сябе Напалеонам...

Антон Сiюль

P.S. Сапраўды, калi глядзець на кантэкст гэтага лета ў самым лiтаральным сэнсе, дык можна пабачыць, як нараджаюцца i нагрувашчваюцца праблемы, пакутаваць ад якiх будуць ужо наступныя пакаленьнi. Згаданая АЭС, за якую Беларусь нiколi не разьлiчыцца з Расеяй, а гэта значыць, павяжа сябе навечна эканамiчнай залежнасьцю, сьпiхнуць адказнасьць за якую можна будзе толькi праз поўную залежнасьць палiтычную i страту ўласнае адметнасьцi як нацыi i краiны. А дадамо сюды праект «Залатога кальца», пра якi мы ўжо распавядалi ў папярэднiх нумарах. Тады — недабудаваны менскi цыкляпiчны вакзал, якi пры амаль поўнай iзаляцыi краiны з Захаду асуджаны на лёс аэрапорту Менск-2, куды так i не прыйшла ажыўленасьць буйнога аэравакзалу. Альбо новая тэлевежа, задуманая ў беларускай сталiцы на ўзор Астанкiнскай. Ужо сёньня мэтазгоднасьць такiх збудаваньняў — пад вялiкiм сумневам. А пасьля будаўнiцтва, праз колькi гадоў — застанецца толькi разьвесьцi рукамi ад раптоўнага ўсьведамленьня таго, якiя каласальныя чалавечыя i матэрыяльныя рэсурсы ў нас узялi ды выкiнулi ў нiкуды.

Сучасныя архiтэктары краiны нагадваюць цара Мiдаса наадварот. Гэта ён выпрасiў у Бога, каб усё, да чаго дакранаецца, ператваралася ў золата. У нас жа, у нашай неверагодна прыгожай краiне ейныя цары да чаго нi дакрануцца — усё ператвараецца ў пыл. Кожнае новае кiраўнiцтва Беларусi нiбы iмкнецца апярэдзiць папярэднiкаў у доказах праўдзiвасьцi Караткевiчавай казкi пра найлепшую ў сьвеце зямлю i найгоршае ў сьвеце начальства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0