МАРТЫРАЛЁГ

УДЗЕЛЬНIКАЎ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПАРТЫЗАНКI 1942-1948 ГАДОЎ

 

АЛЬШЭЎСКI Ўладзiмер, сувязны Беларускай Народнай Партызанкi, забiты чэкiстамi.

 

БЯКЕТА, камандзiр атрада, загiнуў каля Белiцы (Лiдчына) у баi з польскiмi акоўцамi.

 

БЯЛЕЙКА, камандзiр атрада на Палесьсi, лёс невядомы.

 

БОКАН, камандзiр атрада, забiты чэкiстамi разам са сваiм намесьнiкам.

 

ВIР Васiль, сябра Грамады i палiтычнага кiраўнiцтва БНПартызанкi, з 1943-га — вязень фашыстоўскiх канцлягераў, памёр (?) у Канадзе.

 

ГАРЫВАДА, партызан, памёр на чужыне.

 

ГУК Кастун, ад’ютант атамана Харэўскага, загiнуў у Бразылii ў красавiку 1968 г.

 

ГУКАЛЮК Сьцяпан, партызан, памёр у Бразылii.

 

ГУЧОК, партызан, памёр у Парагваi.

 

ДЗЕРВАЕД, сябра нелегальнай Грамады на Пiншчыне. Загiнуў у СД.

 

ДУБРОВА, камандзiр атрада на Пiншчыне, дзейнiчаў i ў пасьляваенны час, далейшы лёс невядомы.

 

IГНАТАЎ, партызан, памёр у Аргентыне.

 

КАВАЛЁЎ, камандзiр атрада, былы капiтан савецкай армii, загiнуў падчас рэйду яго аддзела ва усходнюю Беларусь у баi з чэкiстамi.

 

КАНСТАНЧУК, былы дзеяч КПЗБ, камандзiр беларускае партызанкi ў Белавескай пушчы, загiнуў пры нявысьветленых абставiнах.

 

КУЛАК, партызан, памёр у Аргентыне.

 

КУРЭЦ, партызан, памёр у Парагваi.

 

КАРПОВIЧ, партызан, памёр (?) на чужыне.

 

ЛЯВОН, камандзiр атрада на Слонiмшчыне, лёс невядомы.

 

ЛЯСЬНIК Iван, камандзiр атрада на Пiншчыне, загiнуў у баi з савецкiмi партызанамi.

 

МIНIЧ (ХОМIЧ), камандзiр атрада на Палесьсi, лёс невядомы.

 

МIРОН, камандзiр атрада, лёс невядомы.

 

ПАТРУБЕЙКА, камандзiр атрада на Палесьсi, загiнуў ад чэкiсцкай кулi.

 

ПЕРАВАЛОЦКI, партызан, памёр у Аргентыне.

 

ПЕРАГУД Iван, камандзiр атрада на Палесьсi, у 1945 г. перакiнуў свой атрад у Польшчу, дзе дзейнiчаў да канца 1946-га. Памёр на эмiграцыi ў 1984 г. Напiсаў успамiны “Партызанская дзейнасьць” (неапублiкаваныя).

 

ПIГУЛЕЎСКI Язэп, партызан атрада iмя Нябабы, памёр у 1984 г. у Парагваi (паходзiў са Столiншчыны).

 

САКОВIЧ Юльян, кiраўнiк БНГ, iнiцыятар стварэньня Беларускае Народнае Партызанкi. Забiты польскiмi акоўцамi ў 1943 г.

 

СIЛIВОНЧЫК, партызан, памёр на чужыне.

 

СIЛЮК Язэп, партызан, памёр на чужыне.

 

СКРУНДЗЬ Мiкалай (“Ваўкалак”), ад’ютант палкоўнiка I.Шанько. Памёр у 1968 г. у Парагваi.

 

СТАСЕВIЧ Юрка, сябра БНГ i палiтычнага кiраўнiцтва Беларускае Народнае Партызанкi. Знаходзiўся ў аддзеле атамана Таўпекi, быў цяжка паранены ў баi з чэкiстамi. Пасьля вайны жыў у ЗША, аўтар некалькiх артыкулаў пра гiсторыю нацыянальнага партызанскага руху ў гады другой сусьветнай вайны ў “Беларускiм Голасе”. Памёр у 1984 г.

 

СТРУК, партызан, памёр на чужыне.

 

СУВОЙ, партызан, памёр у Парагваi.

 

СУВОРЫ, камандзiр атрада на Пiншчыне, забiты чэкiстамi.

 

ТАМАШЭВIЧ, партызан, жыў у Балiвii.

 

ТАЎПЕКА Язэп, камандзiр атрада на Гарадзеншчыне, пасьля цяжкiх баёў з савецкiмi партызанамi й чэкiстамi адвёў свой атрад у Аўгустоўскую пушчу. Памёр на эмiграцыi.

 

ХАРЭЎСКI (НОВIК) Якуб, камандзiр атрада iмя Нябабы, загiнуў у 1968 г. у Бразылii.

 

ХМАРА Сяргей, сябра БНГ i палiтычнага кiраўнiцтва народнае партызанкi. Памёр у Канадзе ў 1992 г.

 

ЦАРУК, партызан, памёр у Балiвii.

 

ШАЛАМЮК, сябра Грамады. Загiнуў у Пiнскiм СД.

 

ШАНЬКО Iван, палкоўнiк, камандзiр Беларускай Народнай Партызанкi, былы лейтэнант савецкага войска, у 1943 г. забiты падчас перамоваў палкоўнiкам-дывэрсантам Лiньковым.

 

Гэты сьпiс ня поўны, бо ў шэрагах Беларускай Народнай Партызанкi ваявалi тысячы патрыётаў Бацькаўшчыны. Спадзяюся, што з часам удасца аднавiць iмёны ўсiх герояў-партызанаў i падпольшчыкаў.

С.Ё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0