СТО БЕЛАРУСКIХ КНIГ ХХ СТ

 

За тыя амаль два гады, якiя ў «НН» праводзiцца апытаньне чытачоў «Сто беларускiх кнiг ХХ ст.», рэйтынг найлепшых кнiг зьмяняўся некалькi разоў. Толькi «Вянок» Максiма Багдановiча застаецца нязьменна галоўнай кнiгай беларусаў у гэтым стагодзьдзi. Што да астатнiх, дык некаторыя кнiгi, заўважаныя нашымi чытачамi адразу пасьля iх выхаду ў сьвет, цяпер нiбы забытыя — iх рэйтынг застыў на нязьменнай кропцы. Адначасова падымаюцца пазыцыi клясыкi, якая выдавалася не адзiн раз, якую ведаюць са школы i якую можна ўзяць у бiблiятэцы. У агульным рэдакцыйным сьпiсе колькасьць назваў дабралася ўжо да магiчнае лiчбы «666». Нагадаем, што тэрмiн апытаньня разьлiчаны да 2000 году.

Сярод апошнiх допiсаў — лiст Лелi Гатальскай зь Менску, якаxя пiша: «Паважаная рэдакцыя, атрымлiваючы новы нумар газэты, заўсёды праглядаю сьпiс лепшых кнiг ХХ ст. З прыемнасьцю адзначаю сама сабе, што большасьць кнiг добра вядомая мне i, калi не займае ў сэрцы «пачэсны пасад», дык месьцiцца i ня ў самым далёкiм кутку. Вось я i вырашыла далучыць свой сьпiс да агульнага».

З тых твораў, якiя яшчэ не называлiся нашымi чытачамi, сп. Гатальская згадала апавяданьне Васiля Быкава «На Чорных лядах» з апошняе кнiгi пiсьменьнiка «Сьцяна», раман «Пошукi будучынi» Кузьмы Чорнага, паэму Янкi Купалы «Курган». Акрамя гэтага, сп. Гатальская ўпершыню згадала i аўтараў, якiя раней не называлiся нашымi карэспандэнтамi: Уладзiмера Самойлу (эсэ «Гэтым пераможаш»), Аляксея Дударава (п’еса «Вечар») i Вiктара Казько (раман «Неруш»).

Уладзiмер Анiськевiч з Баранавiч дадаў свой голас да ўжо згадваных выданьняў, а Сяргей Званар зь Менску памiж кнiг, якiя ўжо называлiся, пералiчыў i такiя, што фiгуруюць у чытацкай пошце ўпершыню: «Бясьсьмертнiк» Самсона Пярловiча, «Случарыны» Валянцiны Аколавай, кнiгу крытыкi Натальлi Кузьмiч «Абсягi», «Талiсман» Нiла Гiлевiча i манаграфiю Арцёма Баханькова «Лексыкалёгiя сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы».

Вынiковы рэйтынг «Ста беларускiх кнiг ХХ ст.» сёньня выглядае наступным чынам (называем толькi тыя выданьнi, якiя набралi 10 i болей чытачоўскiх галасоў. Сума галасоў падаецца ў дужках).

Крыт.


Багдановiч Максiм. Вянок (31)

Быкаў Васiль. Знак бяды (28)

Караткевiч Уладзiмер. Дзiкае паляваньне караля Стаха (26)

Генiюш Ларыса. Споведзь (25)

Колас Якуб. Новая Зямля (25)

Сагановiч Генадзь. Невядомая вайна (24)

Тарашкевiч Бранiслаў. Беларуская граматыка для школаў (24)

Ермаловiч Мiкола. Старажытная Беларусь (22)

Быкаў Васiль. Сотнiкаў (21)

Караткевiч Уладзiмер. Каласы пад сярпом тваiм (21)

Купала Янка. Спадчына (21)

Ластоўскi Вацлаў. Кароткая гiсторыя Беларусi (21)

Смолiч Аркадзь. Геаграфiя Беларусi (21)

Iгнатоўскi Усевалад. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi (20)

Караткевiч Уладзiмер. Чорны замак Альшанскi (20)

Арсеньнева Натальля. Пад сiнiм небам (19)

Мележ Iван. Людзi на балоце (19)

Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй (19)

Аляхновiч Францiшак. У кiпцюрох ГПУ (18)

Колас Якуб. На ростанях (18)

Купала Янка. Жалейка (18)

Гарэцкi Максiм. Рунь (17)

Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды (17)

Вiцьбiч Юрка. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман (16)

Ермаловiч Мiкола. Па сьлядах аднаго мiта (16)

Караткевiч Уладзiмер. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (16)

Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны (16)

Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi. I i II т. (16)

Арлоў Уладзiмер. Таямнiцы полацкай гiсторыi (15)

Караткевiч Уладзiмер. Зямля пад белымi крыламi (14)

Ластоўскi Вацлаў. Падручны расейска-крыўскi (беларускi) слоўнiк (14)

Чаропка Вiтаўт. Iмя ў летапiсе (14)

Гарэцкi Максiм. Гiсторыя беларускай лiтаратуры (13)

Гарэцкi Максiм. Дзьве душы (13)

Абдзiраловiч Iгнат. Адвечным шляхам (12)

Беларусь. Энцыкляпэдычны даведнiк (12)

Генiюш Ларыса. Ад родных нiў (12)

Колас Якуб. Сымон-музыка (12)

Ткачоў Мiхась. Замкi Беларусi (12)

Адамовiч Алесь, Брыль Янка, Калесьнiк Уладзiмер. Я з вогненнай вёскi (11)

Быкаў Васiль. Сьцяна (11)

Гарун Алесь. Матчын дар (11)

Доўнар-Запольскi Мiтрафан. Гiсторыя Беларусi (11)

Кiпель Вiтаўт. Беларусы ў ЗША (11)

Ластоўскi Вацлаў. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi (11)

Разанаў Алесь. Вастрыё стралы (11)

Цётка. Хрэст на свабоду (11)

Акула Кастусь. Змагарныя дарогi (10)

Алексiевiч. У вайны не жаночае аблiчча (10)

Архiтэктура Беларусi. Энцыкляпэдыя (10)

Быкаў Васiль. Альпiйская баляда (10)

Гiлевiч Нiл. Родныя дзецi (10)

Дайнека Леанiд. Сьлед вайкалака (10)

Калубовiч Аўген. Крокi гiсторыi (10)

Сямашка. Армiя Краёва на Беларусi (10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0