НАВIНКА

 

Васiль Супрун. Жыць для Беларусi. — Менск, 1998. — 242 с. — (Архiў Найноўшае Гiсторыi) ISBN 985-6012-55-4

Кнiга прадстаўляе асобу i таму назва яе гучыць патасна, бо перадае пачуцьцi чалавека. Кнiга нацыяналiста-падпольшчыка, вязьня сталiнскiх лягераў Васiля Супруна складаецца з ўспамiнаў, дакумэнтаў i паэтычнай часткi. Апрача гэтага, у кнiзе зьмешчаны ўнiкальны блёк цудам ацалелага ва ўмовах ГУЛАГу паэтычнага лiставаньня памiж Ларысай Генiюш i Васiлём Супруном, якое ў поўным выглядзе друкуецца ўпершыню.

Каб атрымаць кнiгу, неабходна 101.000 руб. плюс 16.000 руб. за паштовую перасылку пералiчыць на наступны рахунак:

БГФ «Наша Нiва» р/р 3015201930039 «Гарант» фiлiя АКБ «Поиск» Менск, код 987.

Не забудзьцеся на паштовай квiтанцыi ў сэктары «Для пiсьмовага паведамленьня» ўказаць назву кнiгi, Ваш дакладны паштовы адрас i, калi ёсьць, тэлефон.

Зьвяртацца можна праз пошту: а/c 71 Менск 220123

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0