БПСМаўцы супраць ППРБ

 

У кастрычнiку 1998 году Малады Фронт правёў ананiмнае сацыялягiчнае апытаньне сярод беларускае моладзi ад 14 да 25 гадоў. Было распаўсюджана больш за дзьве тысячы анкетаў з пытаньнямi агульнапалiтычнага i грамадзкага зьместу:

— Хто, на вашую думку, мог бы стаць сёньня дастойным кiраўнiком беларускай дзяржавы?

— За каго б вы прагаласавалi сёньня на свабодных парлямэнцкiх выбарах?

— Якую маладзёвую арганiзацыю вы падтрымлiваеце?

— Як вы ставiцеся да будаўнiцтва АЭС у Беларусi?

Агульнабеларускiя вынiкi яшчэ не падрахоўваюцца, а вынiкi менскага апытаньня (542 анкеты) ужо падведзеныя. Апытаньне праводзiлася ў большасьцi менскiх ВНУ (БДПА, БДУ, БДЭУ, МДЛУ, БПУ, БАТУ), некалькiх вучэльнях i тэхнiкумах, 23-х школах розных раёнаў Менска. Самiм маладафронтаўцам было забаронена адказваць на пытаньнi анкетаў. Парытэт дзяўчат i хлопцаў быў захаваны як 55/45. Студэнты, школьнiкi, старэйшыя за 14 гадоў, а таксама рабочая й службовая моладзь, асьпiранты да 25 гадоў складалi прыкладна роўныя катэгорыi, як гэта й мае месца ў Менску.

Адказы на першае пытаньне нас зьдзiвiлi. Мяркуйце самi, больш як 67% моладзi (а гэта 2/3) адказалi, што кандыдытаў у дастойныя кiраўнiкi нашай дзяржавы на сёньняшнi дзень у Беларусi няма. Такiм чынам, бясспрэчны факт: сярод сёньняшнiх палiтычных лiдэраў моладзь ня бачыць патэнцыйнага прэзыдэнта. Досыць нечаканай была i раскладка магчымых прэтэндэнтаў:

Лукашэнка 14,7%
Пазьняк 7,9%
Карпенка 5,4%
Шушкевiч 1,9%
Ганчар 1,1%

Iншыя кандыдаты разам набралi менш за 2%. Лiдэры камунiстаў не набралi нiводнага голасу.

Нас вельмi зьдзiвiла першае месца Лукашэнкi. Яшчэ год таму, адказваючы на падобнае апытаньне, менская моладзь «падтрымала» Лукашэнку мiзэрнай лiчбай у 5,7%. Мы думалi, што сёньня ўся справа — у раскручваньнi БПСМ. Але гэта, як мы пабачым далей, аказалася ня так. Усе астатнiя кандыдаты (Пазьняк, Карпенка, Ганчар) захавалi свае пазыцыi гадавой даўнiны, рэйтынг Шушкевiча iстотна панiзiўся.

«Парлямэнцкiя выбары»

Тут карцiна больш ясная:

БНФ — 23,5%
Сацыял-дэмакраты — 13,1%
АГП — 7,7%
Радыкальныя нацыяналiсты (быў i такi радок) — 2,4%
Камунiсты — 2,1%

БНФ захоўвае сваё бясспрэчнае лiдэрства сярод менскай моладзi. Нагадаем, год таму за БНФ «галасавала» блiзу 1/4 студэнтаў i школьнiкаў. Вельмi iстотна палепшылi свае пазыцыi сацыял-дэмакраты. Высокi адсотак «ружовых» нашыя аналiтыкi тлумачаць магутнай эўрапейскай хваляй сацыял-дэмакратыi. На жаль, нiводзiн з прыхiльнiкаў БСД не пажадаў канкрэтна ўказаць, якую з сацыял-дэмакратычных беларускiх партыяў ён меў на ўвазе. 2,4% моладзi лiчаць, што БНФ недастаткова радыкальны ў нацыянальным пытаньнi. I гэтага таксама нельга ня ўлiчваць. Камунiсты, якiя год таму мелi 5% падтрымкi, аказалiся ў хвасьце рэйтынгу.

Адказы на трэцяе пытаньне — «Якую маладзёвую арганiзацыю вы падтрымлiваеце?» — разьмер-кавалiся наступным чынам:

Малады Фронт 27,2%
БПСМ 10,2%
БСМ 3,0%

Iншыя маладзёвыя арганiзацыi (называлiся «Маладая Грамада», «Белы Легiён», пiянэры, анар-хiсты, «Чырвоны Жонд», «Грамадзянскi Форум» i нават РНЕ) набралi менш чыччм па 1% кожная.

Больш за 43% моладзi адказалi, што прынцыпова не падтрымлiваюць нiякую маладзёвую арганiза-цыю.

Вiдавочны лiдэр — Малады Фронт. Гэта зьвязана, па-першае, з «электаратам БНФ» (гл. вышэй), па-другое, з актыўнай дзейнасьцю ў Менску самога Маладога Фронту, па-трэцяе, з пратэставым галасаваньнем супраць БПСМ.

Дарэчы, менавiта ў БПСМаўскiх анкетах нас i падсьцерагала СЭНСАЦЫЯ, вынесеная ў загаловак. Як бачым, БПСМ набраў больш за 10% падтрымкi сярод менскае моладзi. Большасьць гэтых анкетаў, вiдавочна, запаўнялi члены БПСМ. Год таму за БПСМ выступiла толькi 2,5%. Iнтрыга заключаецца ў тым, што толькi 1/3 БПСМаўцаў лiчаць дастойным лiдэрам Беларусi Лукашэнку! Астатнiя 2/3, як нi дзiўна, галасавалi за сацыял-дэмакратаў, Карпенку, АГП i нават (было аж сем такiх анкетаў) за БНФ. Адсюль вынiк: у БПСМ уступаюць зусiм не заклятыя лукашысты, а аматары лёгкай кар’еры, грошай i АГП.

АЭС у Беларусi

Адносна будаўнiцтва АЭС менская моладзь выказалася амаль адназначна:

За 21,5%

Супраць 56,3%

Ня ведаюць цi ня вызначылiся 22,2%

Пасьля падвядзеньня агульнабеларускiх вынiкаў Малады Фронт плянуе азнаёмiць грамадзкасьць i зь iмi.

Аналiтычны цэнтар Маладога Фронту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0