ПЕРШЫ НУМАР ЧАСОПIСА «ARCHE»

 

Выйшаў першы нумар часопiса «ARCHE». У нумары — раман Вiтольда Гамбровiча «Парнаграфiя», навэлы з «Новага дамавiкамэрону» Адама Глёбуса, эсэ Евы Сыс «Глёбус Беларусi» i Валеркi Булгакава «Генiй Лукашэнкi», а таксама «Валадарская баляда» Паўла Севярынца, iнтэлектуальная чытанка: тэксты Ўмбэрты Экi, Вальтэра Бэн’ямiна, Пэтэра Слотэрдайка, Жана Бадрыяра, Лешака Калакоўскага, развагi Кшыштафа Чыжэўскага над комплексам сярэднеэўрапейца i Аксаны Забужко над комплексам украiнца. Побач з скандальнай прозай Гары Мэт’юза ў шыкоўным перакладзе Юдаля Марголiна новыя творы Вольгi Караткевiч, Марыi Роўды, Наталкi Бабiнай i Евы Вежнавец, вершы Далiлы Самасыс i песьнi Янкi Ценя, геапалiтыка вуснамi Зьбiгнева Бжэзiнскага, дзёньнiкавыя запiсы. Вялiкi фармат, добры друк.

Часопiс можна набыць у беларускiх кнiгарнях, шапiках, фондзе «Наша Нiва», а таксама замовiць у рэдакцыi поштай (180.000 + кошт перасылкi, Менск, 220018, а/с 3).

Дыскусii з нагоды выйсьця першага нумару з удзелам аўтараў i рэдакцыйнага актыву адбудуцца:

10 лiстапада, аўторак, 18.30 — Беларускi калегiюм (заля бiблiятэкi iмя Янкi Купалы, вул. Харужай, 16);

13 лiстапада, пятнiца, 19.00 — Маладзёжны iнфармацыйны цэнтар (Дарашэвiча, 4-2);

19 лiстапада, чацьвер, 20.00 — сядзiба БНФ (Варвашэнi, 8);

БДУ, фiлфак, катэдра замежнай лiтаратуры — сьнежань;

9 сьнежня, серада, 18.30 — Менскi дзяржаўны лiнгвiстычны ўнiвэрсытэт (Захарава, 21, аўд. Б-201).

Прыходзьце да «ARCHE». Мы маем што сказаць.