У Эўропу — направа!

 

У савецкiя часы Захад у нас уяўляўся гэткай «Грэцыяй, дзе ўсё ёсьць», а ў сфэры iдэалёгii самым пiскам былi тэхнакратычныя леваiнтэлектуальныя сахараўскiя iдэi. I дагэтуль нашай iнтэлiгенцыяй сьвет успрымаецца цераз проціпастаўленьне камунiзм—капiталiзм, Захад—Усход.

Мiж тым, камунiстычныя iдэi таксама прыйшлi з Захаду. I камунiзм, i капiталiзм грунтуюцца на iдэi бязьмежнага разьвiцьця прадукцыйных сiлаў, заваёве сусьветнага рынку. А што будзе, калi скончацца рэсурсы, што, прадракаюць, будзе ўжо гадоў праз 30? Магчыма, у самым выйгрышным стане будуць тыя, хто якраз найдалейшыя ад лiбэральна-рынкавага ладу?

У нас нават нацыяналiсты — насамрэч не нацыяналісты, а арыентаваныя на Захад лiбэралы. Але ж тая адзiная Эўропа бязь межаў, у якую яны хацелi б трапiць — толькi плавiльны кацёл, у якiм мусiць зьнiкнуць усялякая адметнасьць. Дык якая розьнiца, у якiм цывiлiзацыйным катле расплавяцца беларусы — ва ўсходнiм эўразiйскiм цi ў заходнiм лiбэральна-касмапалiтычным? Наша iнтэлiгенцыя безумоўна арыентаваная на Захад — бо там вышэйшы ўзровень жыцьця (што паказвае яе кiлбасную мэнтальнасьць).

Пры слабасьцi нацыянальнай iдэалёгii кiдацца ў вiр вольнага лiбэралiзму тым больш небясьпечна, што няясная нават далейшая эвалюцыя маральных асноваў цяперашняга заходняга грамадзтва. Можна чакаць, што гадоў праз 20 там будуць дазволеныя, напрыклад, шлюбы памiж чалавекам i жывёламi — з аднаго боку дарогу да гэтага пракладаюць абаронцы сэксменшасьцяў, з другога — абаронцы правоў жывёлаў.

Яшчэ адным аргумэнтам на карысьць лiбэральнага рынкавага ладу зьяўляецца наступнае: хай сабе дрэнны гэты лад, але ж лепшага не прыдумалi.

Дык i праўда — цi ёсьць альтэрнатыва савецкаму iнтэрнацыяналiзму i лiбэральнаму касмапалiтызму? Як заўсёды, альтэрнатывай хаосу ёсьць парадак, гэтак жа i для лiбэралiзму альтэрнатыва — кансэрватызм. Што мы можам убачыць у гэтым кшталце ў сябе ў Эўропе?

Эўрапейскiя «новыя правыя» ў савецкiя часы, ды й цяпер звычайна падаюцца савецкай i заходняй прапагандай як нэафашысты, хаця наступнiкамi Мусалiнi i Гiтлера яны не зьяўляюцца. Iхная iдэалёгiя даволi простая i натуральная — «суцэльны сьвет, складзены з разнастайных народаў» (Eine geterogener Welt gomogener Vцlker). Эўропа тутэйшых нацыяў. Неад’емная частка гэтай iдэалёгii — расiзм. Другiмi словамi, нэгр можа быць маiм лепшым сябрам, калi ён жыве ў сябе ў Афрыцы, а я — ў сябе тут, мы можам езьдзiць адзiн да аднога ў госьцi, i цiкавыя адзiн адному якраз сваёй непадобнасьцю. Мы мусiм культываваць i берагчы сваю адрознасьць — кожны ў сябе дома, што дазволiць пазьбегнуць непатрэбных узаемаўплываў, якiя i выклiкаюць звычайна канфлiкты памiж людзьмi. А iначай — ня будзе нi чорных, нi белых, а будуць адны толькi шэрыя...

Наступствы экспансiяў мы можам бачыць на прыкладзе былых калянiяльных iмпэрыяў — напрыклад, сёньня ў некаторых мясцовасьцях на поўднi Францыi большасьць насельнiцтва складаюць арабы, выхадцы з былых калёнiяў у Паўночнай Афрыцы.

Урэшце, любы вясковы дзядзька — кансэрватар, расiст i нацыяналiст, бо ён хоча спакойнага жыцьця, а не рэформаў, i ён — заўсёды за «нашых». Толькi трэба яму ў час растлумачыць, хто — нашы. Калi ты ня ўмееш растлумачыць, дык гэта зробiць хто iншы, напрыклад, чарговы Лукашэнка.

Колер скуры і раса — толькi адно адрозьненьне памiж людзьмi. Часам важнейшым бывае адрозьненьне ў мэнталiтэце. З маiх назiраньняў, у Беларусi большасьць кiраўнiкоў i працаўнiкоў сярэдняга зьвяна бiзнэс-структураў — расейцы, даволi часта — дзецi расейскiх вайскоўцаў. Лягiчна зрабiць выснову, што яны хутчэй рэагуюць на зьмены i прыстасоўваюцца да абставiнаў. Але тут нашым нацыянал-мазахiстам трэба ня плакаць пра ўяўную недалужнасьць беларусаў, а абараняць iх саматоеснасьць. Вось у Латвii падобныя праблемы — увесь бiзнэс абселi «русскоязычные», але ж латышы не скуголяць ад таго, што чужакi больш разваротлiвыя, а абараняюць сябе на дзяржаўным узроўнi. Што датычыць нашай цяперашняй дзяржавы, дык яна зацiкаўленая, гледзячы па ўсiм, у адваротным. У Беларусi за постсавецкi пэрыяд асела каля мiльёну нелегальных мiгрантаў з Усходу, яны тут жывуць, займаюцца камэрцыяй, трымаюць пад кантролем ценявы бiзнэс, адным словам, што хочуць, тое й робяць. Прыгадваецца, як недзе ў 90-м годзе менскiя хлопцы з калкамi разагналi каўказцаў на Камароўцы. Калi б iм хто сказаў, што яны нацыяналiсты, дык яны б толькi насьмяялiся. Цяпер, канечне, з аднымi калкамi рады не дасi, ды й схоплена, вiдаць, усё на больш высокiм узроўнi... Дык вось, патрэбная сапраўдная нацыянальная дзяржава, якая б законным чынам баранiла сваiх грамадзянаў — такiх, якiмi яны ёсьць. Але хто ж яе нам створыць, як ня мы самi? Для гэтага трэба кiнуць паўтараць з чужога голасу спрошчаныя iдэi пра дэмакратыю, рынак i лiбэралiзм.

У Расеi iдэi эўрапейскiх «новых правых» iнтэрпрэтуюць па-свойму «эўразiйцы» i савецкiя нацыяналiсты, альбо нацыянал-бальшавiкi. Канечне, тут не абышлося без тыповай для Расеi хiмэрнасьцi.

Нацыянал-бальшавiкi лiчаць, што расейскай нацыянальнай iдэi цалкам адпавядаў бы СССР, толькi пазбаўлены марксiзму-ленiнiзму. «Эўразiйцы», зыходзячы з роднасьцi паходжаньня цюркаў i славянаў, бачаць у антызаходняй Расейскай iмпэрыi (Савецкай Эўразii) жаданую цывiлiзацыю будучынi. Як i эўрапейскiя «новыя правыя», расейцы найперш працуюць на iдэалягiчным фронце, а на нiжэйшым, практычным узроўнi дзейнiчаюць iншыя групоўкi, кшталту РНЕ. Усё ж расейцы маглi б зьяўляцца для эўрапейскiх «новых правых» стратэгiчным саюзьнiкам, як своеасаблiвая затычка для Азii. Што датычыць Беларусi, дык тут выяўляецца закон «прырода ня церпiць пустэчы»: дзе няма Беларускага Нацыянальнага Адзiнства, дык там месца займае РНЕ. Вiдавочна, што нi эпатажны Правы Рэванш, нi дахадзяжная Партыя Свабоды гэтую праблему ня вырашаць, таксама ж не запоўнiць гэтую пустку шоў беларушчыны ў стылi Маладога Фронту. Трэба ўлiчыць, што любыя сапраўды раўнапраўныя кантакты з маскоўскiмi «эўразiйцамi» маглi б быць толькi пасьля таго, як будуць паадбiваныя галовы iхным прыхiльнiкам у Беларусi. Гэта можа не падабацца хiба толькi нашым «русскоязычным», для якіх «русскоязычное» РНЕ было б блiжэй, чым нешта такое тутэйшага паходжаньня. Як паказчык: iнтэрвiю з прыхiльнiкам менскага РНЕ ў «Белорусской деловой газете» выглядае няйначай рэкляма.

Але ж думаецца, што адбiваць галовы надта многiм не давядзецца, бо не выглядае, каб гэтая арганiзацыя магла б пусьцiць глыбокiя каранi ў Беларусi. Характэрна, што ўзначальваў менскую арганiзацыю чалавек з татарскiм прозьвiшчам Валiулiн. Калi ў Расеi РНЕ спрабуе выкарыстаць элемэнты расейскай нацыянальнай культуры, дык iх мясцовыя прыхiльнiкi ведаюць яе хiба што з кнiжак, а беларускай традыцыяй яны, канечне, не цiкавяцца.

Магчыма, неўзабаве чарговыя адраджэнцы будуць плакаць, што беларусаў зноў абакралi. У Расеi геамэтрычны арнамэнт са свастычнымi элемэнтамi сустракаецца хiба ў заходнiх рэгiёнах, прылеглых да Беларусi, трохi на Поўначы i ў Сiбiры, куды ў пачатку гэтага стагодзьдзя беларусы перасялялiся цэлымi вёскамi. (У 1924—27 гг. у Сiбiры быў 71 беларускi нацыянальны сельсавет.) А ў беларускiм традыцыйным арнамэнце свастыка розных выглядаў была звычайным узорам. «Свастыка» на санскрыце азначае «дабрабыт», альбо, даслоўна, «добра-ёсьць», цi, калi хочаце, «усё ёсьцека». Вядома, што наяўнасць свастыкi ў традыцыйным арнамэнце зьяўляецца своеасаблiвым iндыкатарам iндаэўрапейскiх народаў (хаця свастыка дагэтуль ёсьць i сярод дзяржаўных сымбаляў Фiнляндыi, прынятых у 1919 г. калi нi пра якiх фашыстаў нiхто яшчэ й ня чуў). А той скалечаны гiбрыд, якi выкарыстоўваецца як эмблема РНЕ, добра адлюстроўвае рэальны стан справаў у Расеi, калi нават Баркашоў выглядае эўрапеоiдам хiба што на фоне астатнiх расейцаў.

Тут таксама мы мусiм па-iншаму глянуць на гiсторыю Беларусi. Наша гiсторыя пачалася ня 10 стагодзьдзяў таму, са згвалтаваньня Рагнеды Ўладзiмерам (нiчога сабе пачатак!). Мы зьяўляемся нашчадкамi ўсяго гiстарычна-культурнага працэсу на гэтай зямлi. Вядома, што славянскiя ўплывы на поўнач ад Прыпяцi зафiксаваныя не раней за сярэдзiну I тысячагодзьдзя н.э., прычым яны збольшага мелi моўна-культурны характар. А вынiкi антрапагенэтычных дасьледаваньняў вясковага насельнiцтва Беларусi паказваюць, што на працягу апошнiх 2500—3000 гадоў насельнiцтва бiялягiчна не зьмянялася, а розныя чужыя ўплывы вырашальных зьменаў не зрабiлi. Гэта значыць, што сёньняшнiя беларусы ў асноўным — нашчадкi даславянскага балцкага насельнiцтва. (Цяперашнiя працэсы русiфiкацыi i палянiзацыi можна разглядаць як працяг той даўняй славянiзацыi).

Часам эўрапейскiя культурныя традыцыi адназначна выводзяць з хрысьцiянства. Але вось Этыёпiя хрысьцiлася цi не раней за Эўропу, але ад гэтага эўрапейскай ня стала. Розныя канфэсii ў Беларусi, бясспрэчна, мусяць быць беларускiмi, але ж даволi наiўнымi у наш час выглядаюць спробы пакласьцi ў падмурак нацыянальнай iдэi хоць якую плынь хрысьцiянства. Падмурак гэты быў бы ненадзейным з-за супярэчнасьцяў з тэалягiчным хрысьцiянскiм унiвэрсалiзмам, якi носiць касмапалiтычны характар. Вiдавочна, што хрысьцiянства адлюстроўвае ў гэтым сэнсе сьветагляд вандроўных народаў, сярод якiх яно ўзьнiкла, а пасьля набрала моц, быўшы ўспрынятым рымскiм плебсам (першыя гадоў 100 хрысьцiяне малiлiся разам зь iншымi юдэямi). Нездарма сярод «новых правых» у Эўропе назiраецца зварот да паганства, якое адпавядае сьветагляду аселых народаў, бо вызнае прывязанасьць да свайго месца, забясьпечвае непарыўную сувязь з роднай зямлёй, калi эмiграцыя магчымая хiба што ў выпадку непасрэднай пагрозы жыцьцю. Паганства не патрабуе наварочваць чужакоў у сваю веру цi навязваць свае парадкi.

Мы павiнны добра разумець, што змаганьне за новую Эўропу нiколi ня скончыцца, i не павiнны наракаць, што нам нехта не падрыхтаваў добрага жыцьця. Трэба толькi ведаць, што Эўропа — тут, i з-за мяжы яе ў кiшэнi не прывязеш. Трэба навесьцi парадак вакол сябе.

Вінцэсь Ліпскі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0