Прэцэдэнты

 

23 сьнежня 1991 г. У менскiм Палацы спорту павiнна была адбыцца сустрэча з Жырыноўскiм. Тады ён балятаваўся на прэзыдэнта Расеi, заехаў i ў Беларусь. Напярэдаднi па БТ прайшла перадача зь ягоным удзелам, пасьля чаго дазвол на сустрэчу быў адменены, i Жырыноўскаму давялося сустракацца з прыхiльнiкамi на вулiцы. Абураныя ягонымi выказваньнямi людзi (як пiсалi ў газэтах, «деклассированные хулиганствующие элементы») трохi пабiлi Жырыноўскага i адабралi шапку. У наступныя прыезды ў Менск яго суправаджала ахова, а публiчных выступаў ужо не было.

25 сьнежня 1994 г. у Палацы культуры тонкасуконнага аб’яднаньня на вул. Матусевiча была абвешчана сустрэча зь лiдэрамi расейскiх нацыянал-бальшавiкоў Э.Лiмонавым i А.Дугiным. Пасьля сустрэчы меў адбыцца канцэрт групы «Красные звёзды». Якраз у гэты час каля Опэрнага тэатру скончыўся мiтынг БНФ, i адтуль пад’ехала каля 200 чалавек, каб перашкодзiць гэтаму мерапрыемству. Дарогу ў залю перагарадзiлi зь дзясятак прыхiльнiкаў менскага аддзяленьня РНЕ. Пасьля жорсткай бойкi з прымяненьнем усiх падручных сродкаў частка баркашоўцаў уцякла праз чорны ход, частку адбаранiла мiлiцыя. Дугiн i Лiмонаў уцяклi праз вакно грымёркi. Кiраўнiк групы «Красные звёзды» тады заявiў, што цяпер група будзе называцца «Пагром». Праўда, назву i дагэтуль не змянiлi. РНЕ ў Менску нейкi час пасьля таго не было чуваць.

Biнцэсь Лiпскi


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0