Сумная вестка

 

Сумная вестка прыйшла з амэрыканскага штату Флёрыда — памерлі, на адным тыдні, Аліса і Юры Пятроўскія. Сьветлая памяць патрыётам Беларусі!

Навіна тым больш сумная, што адначасова спыніў працу Беларускі адукацыйна-харытатыўны фонд, у якім яны працавалі. Кіраўнік фонду, доктар тэалёгіі Ян Пятроўскі, у сваім лісьце паведамляе пра гэта, але запэўнівае, што, нягледзячы на гора, якое яго напаткала, ён працягвае працу над 1000-старонкавым нямецка-беларускім слоўнікам і зборнікам успамінаў «Мінулае і прышлае».

Фонд выдаў болей за 30 друкаў на беларускай і ангельскай мовах. Выдавецкая дзейнасьць фонду прынесла ў скарбонку беларушчыны надзвычайны плён: асобнымі кнігамі выдадзеныя «Дыялёгі» Плятона, «Клясычны грэцка-беларускі слоўнік», першае беларускамоўнае выданьне «Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека», трохтомныя ўспаміны «Стагодзьдзе ў рэтраспэктыве», часопіс «Анаграфы», а таксама шмат іншых навуковых і публіцыстычных працаў у галіне беларусістыкі, эліністыкі і тэалёгіі.

Зямля Вам пухам, Аліса і Юры!

Анатоль Мяльгуй


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0