Архіў

Зьміцер Бартосік. Міколка-паравоз пачынаюцца

№ 08 (129) 1999 г.


 

Міколка-паравоз

Колькi гадоў таму, калi я ўстаў пад бел-чырвона-белыя сьцягi, адзiн нацыяналiст азадачыў мяне просьценькiм пытаньнем: «А якi твой улюбёны беларускi лiтаратурны герой?» «Мiколка-паравоз», — адкруціўся я. Але ўсё ж наважыўся тэрмiнова й дэталёва пазнаёмiцца з тым, ад чаго мяне на працягу майго школьнага навучаньня так доўга вызвалялі — з тоўстымi кiжкамi на беларускай мове.

Я менавiта так i сказаў зьбянтэжанай бiблiятэкарцы: «Дайце мне тры самыя тоўстыя кнiжкi на беларускай мове». Замова была задаволеная хутка. Праз пару хвiлiнаў бiблiятэкарка вынесла мне «На ростанях» Коласа, «Каласы пад сярпом тваiм» Караткевiча i «Палескую хронiку» Мележа. Таўшчынёю тамоў я застаўся задаволены.

Першым на маiм шляху зьявiўся вясковы настаўнiк Лабановiч.

Непiтушчы сацыялiст з арыентацыяй на Расею. Чалавек даволi сумны, часам нават занудны. Але згадваю яго толькi добрымi словамi. Менавiта ён навучыў мяне сваёй мове, зрабiў завочную экскурсію ў Пiшчалаўскi замак — цяперашнюю Валадарку i паказаў шлях да Вiльнi. На гэтым мы й разьвiталiся.

Наступны герой, вельмi малады, празрыстай душы чалавек, якi, нiбы Магелан, адкрыў сваю краiну ды вырашыў стаяць за яе насьмерць, падаў мне iншы ўрок. Слова «Беларусь» у яго арганiчна спалучалася з залiтай сьвятлом жырандоляў заляй родавага палацу, кiнутай у твар пальчаткай, разьлiтай па шляхетным навакольлi шчымлiвай мэлёдыяй разьвітаньня з радзiмай. Але, на жаль, я безнадзейна перарос маладога пана Загорскага ў цынiзьме.

Але тое, што Беларусь — гэта яшчэ й беспраглядьдзе надзеяў i безвыходнасьць лёсаў, на ўсю поўнiцу даў мне адчуць аўтар трэцяй тоўстай кнiжкi. Якую я адкладаў на пасьля, напалоханы ленiнскiм ляўрэацтвам пісьменьніка. Толькi, як высьветлiлася, дарэмна. Гiсторыя закiнутай у балотах палескай вёскi Куранi чыталася мною з iмпэтам паглынальнiка дэтэктываў.

Пасьля я ня раз бываў у знаёмых мясьцiнах. На некалi вiрлiвым пляцы мястэчка Юравiчы перад велiчнымi руiнамi езуiцкага калегiюму лянiва апахмялялiся ўнукi Васiля Дзятла. На Берасьцейшыне, у размаляванай мацюкамi залi аднаго з закiнутых шляхецкiх палацаў, тры яснавокiя хлапчукі мiрна рэзалiся ў буру. Нязьменнай засталася толькi Вiльня.

На старое ж пытаньне я адказваю па-ранейшаму: «Мiколка-паравоз» — мой любiмы герой. Я нiколi не прачытаю аднайменную кнiжку. Але езьдзiць на паравозе люблю. Асаблiва да Вiльнi.

Зьміцер Бартосік


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць