Працягваецца сьледзтва па крымінальнай справе ў адносiнах да загадчыка кардыяхiрургiчнага аддзялення РНПЦ «Кардыялогiя».

Як удакладнiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, загадчык разам з дырэктарам унiтарнага прадпрыемства «Баст» i намеснiкам дырэктара СП «Мультымедыцын» падазраюцца ў тым, што з 2001 па 2005 год махлярскiм шляхам, нiбыта на набыццё штучных клапанаў для сэрца (якiя, дарэчы, падчас аперацыi ставяцца бясплатна), завалодалi 26 мiльёнамi 800 тысячамi рублёў 23 пацыентаў. Акрамя таго, паводле папярэдняй iнфармацыi, загадчык падазраецца ў тым, што за пазачарговую шпiталiзацыю чатырох грамадзян у РНПЦ «Кардыялогiя» вымагаў хабар у памеры 4350 долараў ЗША i атрымаў ад пацярпелых 1120 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?