У Беларускiм аграпрамысловым тыднi прымаюць удзел 680 прадпрыемстваў з 18 краiн сьвету.

Гэты тыдзень у Мiнску адзначаны вялiкай знакавай падзеяй у дзейнасцi АПК краiны — 5 чэрвеня адкрыўся Беларускi аграпрамысловы тыдзень. Ён пройдзе па 8 чэрвеня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамiтэце.

Другi раз Беларускi аграпрамысловы тыдзень праводзiцца ў фармаце чатырох выставак: «Белагра‑2007», «Харчовая iндустрыя», «Упакоўка i этыкетка», «Мiкраклiмат i холад». Гэта дае магчымасць прасачыць увесь тэхналагiчны ланцужок ад земляробства, агратэхнiкi, жывёлагадоўлi да харчовай перапрацоўкi, упакоўкi i захоўвання прадуктаў харчавання. У Беларускiм аграпрамысловым тыднi прымаюць удзел 680 прадпрыемстваў i фiрм з 18 краiн свету. Беларусь прадстаўляюць 508 прадпрыемстваў. У аграпрамысловым форуме таксама прымаюць удзел 41 прадпрыемства з Расii (6 працэнтаў), 28 фiрм з Германii (4 працэнты), 25 фiрм з Польшчы (3,7 працэнта), 15 прадпрыемстваў з Iталii (2 працэнты) i г.д.

«Белагра» — самы буйны выставачны праект года ў Беларусі. На выставе можна пабачыць і нават пасядзець за рулём апошніх мадэляў «Беларусаў»-супэргігантаў з аб’ёмам рухавіка 8700, а таксама камбайнаў «Гомсельмаш», «Джон Дзір», «Клаас», усіх трактараў, якія толькі выпускаюцца ў Эўропе.

Найбольш перспектыўныя распрацоўкi прадстаўляюць на калектыўных стэндах НДI аграрнага профiлю Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, айчынных сельскагаспадарчых ВНУ.

Выстаўкi пройдуць адначасова на дзвюх пляцоўках: выставачным комплексе на праспекце Машэрва, 14 (тутака экспануецца тэхніка) i ў футбольным манежы на праспекце Машэрава, 20/2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?