Андрэю Б. з Масквы. Мы да Вашага Лужкова ні пры чым, не прыплятайце.

 

Раману Р. зь Севастопалю. За добрыя навіны зь Севастопалю дзякуй.

 

Зьмітру Ю. з Фаніпалю. Л.Крывічанін пісаў: «Ад сьпірытызму да сацыялізму адзін корх».

 

Дзянісу Дз. з Гомеля. Калі ў Вас грамадзкае аб’яднаньне, дык можна ўнесьці грошы на рахунак пад выглядам складак сяброў аб’яднаньня — паводле рашэньня Ўправы ці што ў Вас там у статуце. Гэта выгадна, бо са складак падаткаў не бяруць. Можна таксама перасылаць на рахунак звычайным паштовым пераказам як ахвяраваньні з адпаведнай пазнакай, але тут марокі шмат, бо па правілах за раз нельга многа перасылаць. Таксама фінансавых кампаніяў поўная хата, якія абезнаяўліваюць даляры-гатоўку, але гэта крымінал.

 

Аляксандру П. з Горадні. Мы кажам «вецер», але «няма ветру». Гэтаксама «Зьміцер», але «Зьмітра няма», «Зьмітру», «Зьмітраў парасон», «зьмітраўскія дзяды». Апошнім часам прынялі пісаць «у Беларусі» і «ва Ўкраіне», а не «на». Пра гэта «НН» ужо даўней пісала.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0