Прафіцыт зьнешнегандлёвага балянсу зоны эўра складае 7,4 млрд. эўра

Паводле інфармацыі эўрапейскай статыстычнай службы, у сакавіку 2007 году прафіцыт балянсу зьнешняга гандлю зоны эўра (ЭЗ‑13) склаў 7,4 млрд. эўра. Год таму (сакавік 2006 г.) ён складаў 0,6 млрд. эўра.

У той жа час у зьнешнеганлёвым балянсе ўсёй эканомікі ЭЗ (ЭЗ‑27) у сакавіку быў зафіксаваны дэфіцыт у 11,1 млрд. эўра. Год таму (сакавік 2006 г.) дэфіцыт складаў 13,5 млрд.

За 2006 год вырасьлі аб’ёмы гандлю ЭЗ з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі. Быў зафіксаваны рост аб’ёмаў экспарту ў Расею (+26%), Паўднёвую Карэю (+18%), Індыю (+14%) і Кітай (+13%). Вырасьлі аб’ёмы імпарту з Кітаю (+24%), Турцыі (+21%), Індыі (+18%) і Канады (+17%).

Краінамі ЭЗ з самым вялікім зьнешнегандлёвым прафіцытам зьяўляюцца ФРГ (+30,1 млрд. эўра ў студзені‑лютым 2007 г.), Нідэрлянды (+6,3 млрд.) і Ірляндыя (+4,1 млрд.). Найбольшы ўзровень дэфіцыту зьнешнегандлёвага балянсу зафіксаваны ў студзені‑лютым у Злучанага Каралеўства (‑22,2 млрд. эўра), Гішпаніі (‑14,4 млрд.) і Францыі (‑7 млрд.).

У зону эўра ўваходзяць 13 з 27 дзяржаваў‑членаў Эўразьвязу. Нядаўна Эўрапейская Камісія аб’явіла пра гатоўнасьць яшчэ дзьвюх краінаў — Кіпра і Мальты — да ўступленьня ў зону эўра ў наступным годзе.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0