Арганізацыя чарговым разам падала дакумэнты ва Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму для дзяржаўнай рэгістрацыі.

Нагадаем, што мінулы раз, пасьля устаноўчага сходу, які адбыўся 7 траўня, дзяржаўныя органы адмовіліся зарэгістраваць «Малады Фронт». Упраўленьне юстыцыі спаслалася на тое, што, згодна з пададзеным Статутам, вышэйшым кіраўнічым органам руху зьяўляецца Цэнтральная рада, а маладафронтаўцы, маўляў, правялі устаноўчы сход, а не раду.

У мінулую пятніцу 1 чэрвеня на Управе БНФ «Малады Фронт» правёў ўстаноўчую Цэнтральную раду руху, падчас якой быў вызначаны адмысловы сьпіс сябраў Управы і кіраўніцтва «Маладога Фронту» для падачы на рэгістрацыю. Сёньня прэсавы сакратар «Маладога Фронту» Барыс Гарэцкі перадаў усе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты ва Упраўленьне юстыцыі.

«Устаноўчыя дакумэнты былі падрыхтаваныя згодна ўсіх юрыдычных нормаў беларускага заканадаўства. Цяпер мы будзем чакаць адказу дзяржаўных чыноўнікаў. У выпадку, калі чарговы адказ будзе адмоўным, то мы адразу ж пададзім на іх у суд, бо ніякіх іншых заўвагаў апроч устаноўчага сходу пасьля мінулае спробы рэгістрацыі да «Маладога Фронту» не было,» — паведаміў Барыс Гарэцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?