Паштовая скрынка

 

Аляксандру А. зь Менску. Не відаць людзей за самалётамі.

Г.Т. з Гомеля. Лепш без усялякіх прамых алюзіяў і агітацыі — паралелі і так ясныя. Лепш выйшла б у форме скупога апавяданьня гісторыка. Бо так атрымліваецца, як для «Народнай волі» ці «Навінаў».

Яўгену С. зь Пінску. Шкода, што спазьніліся, бо ў Вас добра выйшла. Неўзабаве ў Палескім музэі будзе добрая міжнародная канфэрэнцыя, напішыце нам пра яе. «Мінак» азначае «чалавек на дарозе», «чалавек на вуліцы», «праходны чалавек», «праходны», «праходжы», «passer-by», «чалавек, які йдзе некуды ля нечага». Слова «мінак» узьнікла нядаўна, і, хаця ўжо замацавалася ў літаратурнай мове, успрымаецца яшчэ як штучнае, хоць і адпавядае фармальнай словаўтваральнай лёгіцы мовы (параўнайце: дзівак, сьпявак). Таму Вы й разумелі яго як «жыхар гораду». Калі Вы спытаецеся ў сваёй бабулі, прыкладам: «Хто Вам гэта сказаў?» — яна Вам сапраўды адкажа: «А, адзін чалавек на вуліцы», а не «адзін мінак». Ёсьць у «мінаку» гэтая штучнасьць. Але сяму-таму менавіта гэта й падабаецца.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0