Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 24 (145), 1999 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

На далёкім востраве Тыморы інданэзійцы выразаюць усходніх тыморцаў за тое, што тыя жадаюць свабоды і незалежнасьці. У далёкім Дагестане расейцы з уласьцівым ім бязладзьдзем абрынуліся на два горныя аулы, што захацелі жыць па-свойму. Пра разьню на Тыморы расейскае тэлебачаньне мала паведамляла, не да таго было. Вайна ў Дагестане стала ледзь не дзяжурным шоў пра ўзорную карную экспэдыцыю: пабачце, як мы паразумнелі, як мы — нарэшце! — навучыліся файна ваяваць у хатніх умовах.

Расейцы ў Маскве думалі адседзецца на гарах, назіраючы бойку тыграў у даліне. Ня выйшла.

Тры надзвычай эфэктныя тэрарыстычныя акцыі памянялі сытуацыю: фанабэрыстая сталіца імпэрыі атрымала дзёрзкую аплявуху на вачох усяго белага і чорнага сьвету. Бойкі на язык тэлезброд патрабуе помсты па прынцыпе «два вокі за вока і два зубы за зуб». Антычачэнская істэрыя набыла непрыстойныя для такой вялізнай дзяржавы як Расея памеры. Страта нявінных чалавечых жыцьцяў заўсёды выклікае пратэст і ня можа быць апраўданая. Але неяк вельмі ўжо сэлектыўна, па-расісцку, перажоўваюць маскоўскія выбухі ў Беларусі. Калі мірных жыхароў забівае дзяржава, дык гэта вайна, калі гэта робіцца ў адказ, дык гэта тэрарызм.

Пра тэракты ў сталіцы імпэрыі перажываюць дзясяткі тысяч беларускіх маргіналаў і пралетараў, уключна з былым прэзыдэнтам, векавечным сэнатарам... Выпіўшы пляшку гарэлкі, яны пачынаюць патрабаваць маё меркаваньне наконт гэтага. Ім няўцям, як гэта можна біць мірных сэрбаў у Бялградзе і маскалёў у Маскве. Якія бесчалавечныя NATO і чачэнцы! Разам з прапагандыстамі новага анабазысу на Чачэнію яны б у парашок сьцерлі тую зямлю. Яны дзівяцца, чаго іх ня любяць чачэнцы, прыродныя ліхадзеі. Здаецца, вось-вось чачэнцы будуць абвешчаныя шайтанамі, а не людзьмі.

Заклікаць да розуму, да роздуму марна. Кропкі над «і» даўно пастаўленыя. Ісьціна адна, і яна на нашым баку. Спрэчка вядзецца толькі дзеля пацьверджаньня ўласнай праведнасьці, усё іншае — ерась.

Яны ня хочуць майго меркаваньня. А я думаю так: я задаволены, што нашы беларускія хлопцы дома і нашы беларускія маці сьпяць спакойна. Я задаволены, што Расея знайшла ў бюджэце мільярды на вайну. «Цяжкасьці для Расеі — магчымасьці для Беларусі». Пра ўсё астатняе хай думаюць і перажываюць самі. У мяне неўраджай картопляў, і ў калгасе мне не далі сена.

Мікола Бусел, вёска Дуброва, Мірная Беларусь


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта3

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй1

Дзяўчына падсела ў другі аўтобус у чарзе і прайшла мяжу Польшчы з Беларуссю ўсяго за паўсутак2

Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА15

«Пашкоджана — гэта нічога не сказаць». У Магілёве ўраган нарабіў бяды на дзясятку могілак

Пры Брэсцкай крэпасці ўжо два тыдні гараць вогнішчы. Людзі скардзяцца на дым і смурод

Пазбаўленне руін касцёла ў маёнтку Ажэшкаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці назвалі фэйкам1

«Экономическую газету» можа купіць Уладзімір Граўцоў

У Мінску прадаюць з аўкцыёну спарткомплекс з убудаванай царквой1

У выпадку нападу расійскія сілы ў Калінінградзе будуць нейтралізаваныя імгненна — камандуючы сіламі ЗША14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта3

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць