Архіў

100 кніг ХХ стагодзьдзя

№ 24 (145), 1999 г.


 

100 кніг ХХ стагодзьдзя

 

Нашаніўскі праект «100 беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя» доўжыцца трэці год і будзе завершаны сёлета на Каляды. Сутнасьць праекту ў вызначэньні ста найбольш дарагіх і каштоўных здабыткаў кніжнай беларушчыны за апошняе стагодзьдзе. Увесь гэты час мы атрымлівалі сьпісы чытачоў і публікавалі рэйтынг выданьняў, якія называліся найчасьцей. Да канца 1999 году мы будзем працягваць зьбіраць вашыя прапановы і паведамляць пра зьмены ў выніковым сьпісе. Але паралельна з гэтым мы мяркуем друкаваць камэнтары вядомых літаратуразнаўцаў, крытыкаў і пісьменьнікаў, якія прааналізуюць тое, што ў нас выходзіць, і дадуць гэтаму сваю ацэнку.

Сёньня ў Агульным Рэдакцыйным Сьпiсе колькасьць назваў перасягнула шэсьць соцень. Напэўна, з часам будзе названа яшчэ болей кнiг. Зь iх напярэдаднi 2000 году мы й складзем тую залатую сотню.

Вось жа, дасылайце нам назвы вашых улюбёных выданьняў (iх ня мусiць быць больш за 100) і, калі пажадаеце, свой камэнтар. Самыя цiкавыя допiсы будуць надрукаваныя ў «Нашай Нiве». Таму адна просьба — паведамце, калi ласка, ваша iмя, прозьвiшча i, калi магчыма, месца жыхарства. Апошняя ўмова патрэбная яшчэ й для таго, каб урэшце мы ўсе атрымалi аб’ектыўную карцiну. Пiшыце нам на адрас рэдакцыі з пазнакаю «Сто кніг ХХ ст.». Дарэчы, старонку з нашым Агульным Сьпісам можна пабачыць у інтэрнэце (www. kraj.org).

А цяпер — сьпіс (толькi тыя выданьнi, якiя набралi 10 i болей чытачоўскiх галасоў. Сума галасоў падаецца ў дужках).

 

Усе зьмены, якія адбудуцца ў гэтым сьпісе, будуць залежаць ад вашага актыўнага ўдзелу.

Крыт.


Багдановiч Максiм. Вянок (31)
Быкаў Васiль. Знак бяды (28)
Караткевiч Уладзiмер. Дзiкае паляваньне караля Стаха (26)
Генiюш Ларыса. Споведзь (25)
Колас Якуб. Новая зямля (25)
Сагановiч Генадзь. Невядомая вайна (24)
Тарашкевiч Бранiслаў. Беларуская граматыка для школаў (24)
Ермаловiч Мiкола. Старажытная Беларусь (22)
Быкаў Васiль. Сотнiкаў (21)
Караткевiч Уладзiмер. Каласы пад сярпом тваiм (21)
Купала Янка. Спадчына (21)
Ластоўскi Вацлаў. Кароткая гiсторыя Беларусi (21)
Смолiч Аркадзь. Геаграфiя Беларусi (21)
Iгнатоўскi Ўсевалад. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi (20)
Караткевiч Уладзiмер. Чорны замак Альшанскi (20)
Арсеньнева Натальля. Пад сiнiм небам (19)
Мележ Iван. Людзi на балоце (19)
Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй (19)
Аляхновiч Францiшак. У капцюрох ГПУ (18)
Колас Якуб. На ростанях (18)
Купала Янка. Жалейка (18)
Гарэцкi Максiм. Рунь (17)
Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды (17)
Вiцьбiч Юрка. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман (16)
Ермаловiч Мiкола. Па сьлядах аднаго мiту (16)
Караткевiч Уладзiмер. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (16)
Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны (16)
Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi.
I i II т. (16)
Арлоў Уладзiмер. Таямнiцы полацкай гiсторыi (15)
Караткевiч Уладзiмер. Зямля пад белымi крыламi (14)
Ластоўскi Вацлаў. Падручны расейска-крыўскi (беларускi) слоўнiк (14)
Чаропка Вiтаўт. Iмя ў летапiсе (14)
Гарэцкi Максiм. Гiсторыя беларускай лiтаратуры (13)
Гарэцкi Максiм. Дзьве душы (13)
Абдзiраловiч Iгнат. Адвечным шляхам (12)
Беларусь.
Энцыкляпэдычны даведнiк (12)
Генiюш Ларыса. Ад родных нiў (12)
Колас Якуб. Сымон-музыка (12)
Ткачоў Мiхась. Замкi Беларусi (12)
Адамовiч Алесь, Брыль Янка, Калесьнiк Уладзiмер. Я з вогненнай вёскi (11)
Быкаў Васiль. Сьцяна (11)
Гарун Алесь. Матчын дар (11)
Даўнар-Запольскi Мiтрафан. Гiсторыя Беларусi (11)
Кiпель Вiтаўт. Беларусы ў ЗША (11)
Ластоўскi Вацлаў. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi (11)
Разанаў Алесь. Вастрыё стралы (11)
Цётка. Хрэст на свабоду (11)
Акула Кастусь. Змагарныя дарогi (10)
Алексiевiч Сьвятлана. У вайны не жаночае аблiчча (10)
Архiтэктура Беларусi
. Энцыкляпэдыя (10)
Быкаў Васiль. Альпiйская баляда (10)
Гiлевiч Нiл. Родныя дзецi (10)
Дайнека Леанiд. Сьлед ваўкалака (10)
Калубовiч Аўген. Крокi гiсторыi (10)
Сямашка Яўген. Армiя Краёва на Беларусi (10)
 


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць