Самы галоўны бос

Узлом і пранікненьне

***

Самы галоўны бос (Direktoren for det hele)

Данія, 2006, каляровы, 99 хв.

Рэжысэр: Ларс фон Трыер

Ролі выконваюць: Енс Альбінус, Петэр Ганцлер, Бэнэдыкт Эрлінгсан, Ібэн Ейле, Хенрык Прып, Фрыдрык Тор Фрыдрыксан

Жанр: Офісная камэдыя

Адзнака: 6,5 (з 10)

Кіраўнік кампаніі вырашыў прадаць свой бізнэс. Але праблема ў тым, што калісьці, каб лепей маніпуляваць сваімі падначаленымі, махляр прыдумаў “самага галоўнага боса”, на якога сьпісваў самыя непапулярныя рашэньні. Цяпер гэтага боса трэба прад’явіць. Беспрацоўны актор, які шалее ад невядомага драматурга Гамбіні, запрошаны на ролю “самага галоўнага боса”.

Пасьля “Догвілю” і “Мандэрлэю” Ларс Трыер вырашыў зьняць офісную камэдыю.

Камэдыя атрымалася – з халаднаватым дацкім гумарам, абсурдам – і зьдзеклівымі закадравымі камэнтарамі Ларса Трыера.

Але Трыер ускладніў творчую задачу. Кадры, які мы бачым у карціне абіраў не рэжысэр, і нават не чалавек. Абавязак гэты ўскладняўся на кампутар. Камэра ставілася перад акторамі – і машына сама задавала асьвятленьне, ракурс і факусіроўку.

Камэдыі гэта не пашкодзіла – яна сталася шчэ абсурдней. Дый зьместу адпавядае: героі – супрацоўнікі кампутарнай фірмы.

Узлом і пранікненьне (Breaking and Entering)

ЗША – Вялікабрытанія, 2006, каляровы, 120 хв.

Рэжысэр: Энтані Мінгела

Ролі выконваюць: Джуд Лоў, Вера Фарміга, Жульет Бінош, Робін Райт Пэн, Марцін Фрыман

Жанр: Драма

Адзнака: 7 (з 10)

Таленавіта архітэктар зьбіраецца зьмяніць аблічча Кінгс-Крос. Але гэта небясьпечны раён – і ягоны офіс увесь час рабуюць. Расьсьледаваньне прыводзіць яго да падлетка й ягонай маці, якія эмігравалі з Босьніі. Жыцьцё героя кардынальна зьмяняецца – ён закахаўся ў бедную ўцякачку…

Эмацыйны й далікатны фільм (што характэрна для творчасьці Мінгелы). Чалавечнасьць, сацыяльныя чыньнікі, выбар. Мінгела не крычыць пра сацыяльныя праблемы, а дазваляе адчуць іх сэрцам. Дасьціпныя эпізадычныя пэрсанажы, чульлівы й тактоўна выхавальніцкі фінал.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?