Літва далучылася да санкцый Эўрасаюзу супраць беларускіх чыноўнікаў. Урад Літвы зацьвердзіў сьпіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Аляксандар Лукашэнка аб’яўлены пэрсонай нон-грата.

У літоўскім МЗСе падкрэсьліваюць, што гэтае рашэньне пацьвярджае санкцыі Эўразьвязу, а Літва як сябра ЭЗ толькі далучаецца да іх.

Апроч Лукашэнкі, у «чорны сьпіс» унесеныя міністры сілавых ведамстваў, генпракурор, кіраўнік КДБ Беларусі, некаторыя чальцы парлямэнту.

У сьпісе таксама пазначаныя кіраўнікі Прыднястроўя, шэраг асоб з Судану, Узбэкістану, Лібэрыі, Зымбабвэ, Конга, былой Югаславіі.

Паводле Regnum.ru

Тым часам «невыязная» намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч знаходзіцца ў Швайцарыі. У Жэневе яна бярэ ўдзел у 96-й сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы. Разам зь Пяткевіч ў швайцарскай сталіцы знаходзяцца віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў (кіраўнік беларускай дэлегацыі), намесьнік міністра працы Алена Колас і намеснік начальніка фінансавага ўпраўленьня Савету міністраў Аляксандар Румак. Беларуская ўрадавая дэлегацыя прабудзе ў Жэневе да 10 чэрвеня.

«Белорусский партизан» via «Эўрарадыё»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0