Як 20 гадоў таму

 

Беларускія правінцыйныя «раёнкі» — зьява проста ўнікальная. Гартаючы «грамадзка-палітычныя газэты» N-скіх раёнаў, часта немагчыма зразумець, у якім часе жывеш.

Гэтак, ва ўсіх трох апошніх нумарах «Івацэвіцкага весніка» ў калёнцы «палітыка» зьмешчаныя матар’ялы пра Марш Свабоды.

Вось цытаты зь іх:

 

«У той час, калі ўлады рэспублікі прыкладаюць усе намаганьні, каб хутчэй убраць вырашчаны ўраджай, каб як сьлед падрыхтавацца і правесьці ацяпляльны сэзон, каб у цэлым забясьпечыць нацыянальную бясьпеку краіны і больш-менш дастойнае жыцьцё народу ў гэты складаны пераходны пэрыяд, беларуская апазыцыя, а дакладней яе экстрэмісцкія колы, спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку... парушыць наша мірнае жыцьцё...» (№86).

 

«Гэта фашысты, гэта бандыты, а не апазыцыя» — такая агульная думка абсалютнай большасьці нашых людзей, і яны заклікаюць прэзыдэнта краіны палажыць канец такім вось дзеяньням апазыцыі і яе прапагандыстам і агітатарам — так званай «незалежнай» «дэмакратычнай» прэсе, якая корміцца далярамі заходняга капіталу» (№86).

 

«Няўжо вы, панове «незалежнікі», ня можаце зразумець: тыя, хто хоча правіць усім сьветам, падтрымліваюць і падкормліваюць вас, апазыцыю, служкаў яе — «незалежныя СМІ», дзеля таго, каб паглыбляўся крызыс у нашай эканоміцы, каб не заключаны быў Саюз Беларусі і Расеі, каб ператварылася нашая бацькаўшчына ў калёнію... Ён хоча, каб у нас была вайна і кроў».

«Калі будзе падпісаны дагавор з РФ, Беларусь застанецца сапраўды сувэрэннай і незалежнай дзяржавай, і ніхто тады не пасьмее на яе пасягнуць...» (№88).

 

«Абсалютная большасьць насельніцтва нашага раёну асуджае такія вось акцыі «апазыцыі», выказваюць падтрымку палітычнаму незалежнаму курсу Прэзыдэнта нашай краіны...»

Ці яшчэ хто ў Беларусі выдумае такія дыямэнты?

Аляксей Дзікавіцкі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0