спорт

Лукашэнка ня даў баскетбалістам трэніравацца

Яны прайгралі палякам 76:81

 

Сустрэчы папярэднічала пара канфузаў. Спачатку палякаў, якія прыляцелі на папярэднія гульні, больш за дзьве гадзіны пратрымалі ў аэрапорце «Менск-2», знайшоўшы быццам нейкія недахопы ў дакумэнтах. Пасьля, у дзень гульні, беларускія баскетбалісты, якія прыехалі на ранішнюю трэніроўку, не маглі трапіць у Палац — дзьверы былі блякаваныя ланцугом амону. На малой арэне Палацу гуляў у хакей Лукашэнка з кампаніяй. На довады «мы баскетбалісты» ахова не рэагавала.

Праз паўгадзіны баскетбалістаў нарэшце пусьцілі. Таксама з-за Лукашэнкі на 3 гадзіны адцягнулі продаж квіткоў у касах Палацу спорту, і пары дзясяткаў балельшчыкаў давялося памерзнуць.

Сам жа матч атрымаўся досыць цікавы. Беларусы 30 з 40 хвілінаў вялі ў ліку, але пад канец стаміліся і прайгралі, што засмуціла 3000 балельшчыкаў, якія добра крылі матам нашых легіянэраў, выходзячы з залі.

Аляксей Шыдлоўскі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0