Архіў

Аляксей Шыдлоўскі. Вочарадзь к прэзідзенту і ланцугі міліцыі

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 

Вочарадзь к прэзідзенту і ланцугі міліцыі

6 чалавек усё ж прабраліся за ланцугі, перадалі пэтыцыі ды вярнуліся жывыя й здаровыя

 

Сапраўдны пярэпалах выклікала бяскрыўдная ініцыятыва беларускай апазыцыі занесьці пэтыцыі-патрабаваньні Лукашэнку. Ужо за пару гадзінаў да меркаванага прыходу людзей цэнтар Менску і асабліва кварталы вакол прэзыдэнцыі былі напоўненыя міліцыянтамі, у дварах стаялі аўтобусы з амонам. А палове на шостую перакрылі выхад з мэтро “Купалаўская” да рэзыдэнцыі Лукашэнкі.

А шостай жа вечара на ходніках ля Купалаўскага тэатру стаяла добрых чалавек 40 журналістаў ды прыкладна столькі ж актывістаў апазыцыі з пэтыцыямі-патрабаваньнямі ў руках. Рэзыдэнцыю ачэплівалі з усіх бакоў шчыльныя ланцугі з соцень “людзей у блакітным”, пратачыцца празь якія было немагчыма.

Але ўсё ж пратачыліся. Пакуль міліцыянты глядзелі, што будзе рабіць натоўп ды слухалі Багданкевічавы словы пра тое, што ён мае права прынесьці пэтыцыю, шпаркім бегам да адміністрацыі прасьлізнулі намесьнік старшыні БНФ Алесь Бяляцкі й супрацоўнік “Вясны-96” Уладзімер Падгол, перадалі патрабаваньні ды вярнуліся жывыя й здаровыя. Усяго ж за вечар перадаць патрабаваньні здолелі шэсьць чалавек, у тым ліку лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч.

Вялікага пудла далі міліцыянты зь вялікаю групаю школьнікаў, чалавек з 200, якія разам з настаўніцамі крочылі на спэктакаль у Тэатар юнага гледача, што знаходзіцца якраз побач з рэзыдэнцыяй. Міліцэйскія кардоны, замест таго, каб расступіцца, узялі адзін аднога пад локці ды сталі ў стойку. Настаўніца мусіла разьвярнуць калёну ды пайсьці ў абход вуліцамі Леніна ды Першамайскай, а гэта шлях мінімум з кілямэтар.

Аляксей Шыдлоўскі


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць