Архіў

Алесь Кебік. Беларусь пасьля Лукашэнкі

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 

лісты ў рэдакцыю

Беларусь пасьля Лукашэнкі

 

Каб мець лепшую будучыню, трэба яе сабе ўяўляць. Мары, вядома, справа добрая, але практычнага толку ад іх ня больш, чым ад спадзеву, што ўсё неяк зьменіцца само. Сёньняшнія мары пра дэмакратыю, рынак і незалежнасьць надта нагадваюць рамантычныя абстракцыі мінулага стагодзьдзя — пра свабоду, роўнасьць і братэрства. Як і тады, сёньня або спадзяесься на цуд, або ідзеш гатовы загінуць за Беларусь, або ўжо нікому і ні ўва што ня верыш. Словам, жывеш як нявольнік або змагар, а не як гаспадар і будаўнік. Пры ўсёй аб’ектыўнасьці такога раскладу трэба думаць, што і ад нас, людзей паспалітых, нешта залежыць у нашым жыцьці і ў нашай будучыні. Таму давайце пагаворым пра заўтра, пра Беларусь пасьля Лукашэнкі, пра тое, што трэба зрабіць найперш, якія законы прыняць, як па-добраму наладзіць гаспадарку, “што рабіць з калгасамі”, што перадусім зьмяніць у адукацыі, у культуры, у спорце і войску, паўсюль. Адно ня будзем зьбівацца на мары, а будзем вельмі канкрэтна казаць пра зусім практычныя рэчы. Рэдакцыя “Нашай Нівы” запрашае ўсіх сваіх чытачоў да абмеркаваньня найважнейшых плянаў на заўтра.

 

Усе нашыя суседзі, якія вырваліся ці вырываюцца з расейскае арбіты і імкнуцца ў Эўропу, а найперш — да самых сябе, сутыкнуліся з праблемай люстрацыі. І ў гэтай справе для розных краінаў на розных этапах важнымі станавіліся розныя прадметы люстрацыі. Да прыкладу, калі ў былой ГДР чыстка дзяржаўнага апарату адбывалася паводле прыналежнасьці чынавенства да камуністычнае партнамэнклятуры (у нас на мітынгах пра гэта гаварылі ў 91-м), дык у Літве ўжо прадмет люстрацыі выглядаў больш вузка. Былая камуністычная партыя там стала ініцыятарам дэмакратычных пераменаў і незалежнасьці краіны. Яна зьмяніла назву і ператварылася ў адну з рэальных і ўплывовых палітычных сілаў. Таму ў Літве люстрацыі падлягаюць, у выніку нядаўняе дыскусіі, толькі функцыянэры савецкага КГБ. Яны, прынамсі, ня могуць займаць адказных дзяржаўных пасадаў.

Гаварылі ў нас і пра гэта, толькі ўжо ў апазыцыйных кулюарах. Але часы зноў мяняюцца, і разам зь імі мяняецца тое грамадзкае зло, якое мусіць быць выдаленае дзеля аздараўленьня.

Ня думаю, што ў нас сёньня было б актуальна скіроўваць люстрацыю супраць савецкае партыйнае намэнклятуры. Тыя камуністы на пэнсіі, дый шкода ад іх, як такіх, не апошняя па часе. Тое самае тычыцца і КГБ, які ў жыцьці краіны, а нават і ў агульным аб’ёме яе насельніцтва займае настолькі істотную долю, што становіцца неадымным. Паспрабуйце заўтра падняць справы ўсіх стукачоў і таптуноў нават за апошнія толькі гады, і вы атрымаеце легіён. Узяць адно чэкісцкае начальства? — аднак іхныя грахі ўласьцівыя ня толькі КГБ, але й МУС, і іншым сілавым і несілавым структурам, якія разганялі мірных дэманстрантаў, душылі свабоду і зьбівалі людзей у пастарунках. Яшчэ адзін легіён... Спатрэбіліся б доўгія гады, каб разграбаць гэтыя тысячы і тысячы справаў.

Гутарка йдзе не пра канкрэтныя злачынствы, якія ўчыненыя людзьмі рэжыму і кара за якія прадугледжваецца Канстытуцыяй. Гутарка ідзе пра ачышчэньне ўсяго грамадзтва, пра зьмену грамадзкага клімату і пра тое, ад чаго сёньня краіна церпіць найбольш.

На маю думку, інструмэнтам люстрацыі ў Беларусі мог бы стаць закон аб адказнасьці за разбурэньне нацыянальнае тоеснасьці беларусаў. Прынамсі сёньня такое разбурэньне найбольш аддаляе нас ад будучыні, ад нармалізацыі. Маю на ўвазе і тых, хто ініцыяваў закрыцьцё беларускіх школ і клясаў, і тых, хто зьвёў амаль на нішто беларускую дзяржаўную выдавецкую дзейнасьць, і тых, хто зьмяніў шыльды на будынках. Маю на ўвазе таксама і зьявы, якія спрычыняюцца да разбурэньня тоеснасьці. Пяць каналаў расейскае тэлевізіі, FM-радыёстанцыі, якія ў Менску ад нейкага часу гавораць ня толькі па-расейску, але яшчэ й з маскоўскім пранонсам. Але найперш маю на ўвазе бытавую беларусафобію, якая распаўзаецца па кіраўнічых асяродках, як нафтавая пляма па моры. Згаданы закон стаўся б юрыдычнай базай для спыненьня такой дзейнасьці і такіх праяваў.

Люстрацыйныя мерапрыемствы заўсёды ставалі прадметам шырокага абмеркаваньня і ў выніку прыводзілі да карэкцыі грамадзкага зроку. Паміж іншым у нас, вядома, усе самі беларусы і шануюць свой край і сваю мову. Але ў чым канкрэтна выражаецца гэтае шанаваньне — мусіць акрэсьліць новы закон. Чалавек не павінен сваё, прынамсі, абражаць і ставіцца да яго варожа. Адгэтуль пачнецца выроўніваньне грамадзкіх дачыненьняў. Адгэтуль, насуперак бясконцым саюзным дамовам, прыйдзе найгалоўнае ўсьведамленьне — у якой краіне мы ўсе жывем. А бяз гэтага — без усьведамленьня месца — ня прыйдзе і ўсьведамленьне часу — будучыні, пра якую мы марым.

Алесь Кебік

 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць