19.12.1999 / 13:00

БІБЛІЯТЭКА 2

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 БІБЛІЯТЭКА

 

 

Людзі зь няспраўджанымі марамі

Адамовіч Л. Кветкі самотнай князёўны: Аповесьць/ Прадмова Ў.Дамашэвіча. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. (Першая кніга празаіка) — 222 с. — Наклад 1100 ас. ISBN 985-02-0409-7

Неяк чарговы раз выправіўшыся зь сябрам па гомельскіх кнігарнях у пошуках «беларушчыны», пабачыў новую кнігу з сэрыі «Першая кніга празаіка». Сэрыя старая, заснаваная ў 1976 годзе, але, шчыра кажучы, зь вялікай плоймы твораў, выдадзеных «маладымі і падаючымі надзеі», сваю бібліятэку я аздобіў толькі дзьвюма кніжкамі: Вітаўта Чаропкі «Храм бяз бога» й Мар’яна Віжа «Лябірынт». Вось і ўсё, бадай.

Новая кніжка прывабіла зь некалькіх прычынаў: па-першае, прозьвішча — шырока вядомае, нават гучнае. Праўда, аказалася, што гэта не Алесь, не Славамір, гэна Лідзія Адамовіч. Па-другое, назва аповесьці інтрыгоўная. У анатацыі так і напісалі: «Гэта даўняе паданьне, з часоў князя Вітаўта. На гэтым месцы праклён існуе. Калі Чорная здань дакранаецца да чалавека — ён робіцца сьляпым духоўна... Ён любіць толькі цела... І гіне ў сьляпым каханьні... Першай ахвярай Чорнай здані стала Дарына, нарачоная князя Вітаўта. Але й дагэтуль зьяўляецца здань людзям, бо ня ведаюць яны, у чым яе сьмерць...» Па-трэцяе, мастацкае аздабленьне кніжкі добрае. (Хай сабе самотная князёўна нават нагадвае не нарачоную Вітаўта, а больш падобная да Барбары Радзівіл у каранацыйным уборы.)

Ёмка прымасьціўшыся ў хатнім крэсьле, узяўся за чытаньне. На старонцы 24 мяне чакала першая недарэчнасьць: «У пакоі маёнтку, праз шырокі аконны праём, відаць постаць Дарыны». Ну, відаць дык відаць, з гэтым не паспрачаесься, але дзе Л.Адамовіч бачыла ў тыя часы, нават калі браць у разьлік апошні год жыцьця Вітаўта — 1430 — шырокія аконныя праёмы?

Хутка, усяго празь дзьве старонкі — новы «сюрпрыз». «Хлопчык дашкольнага веку, паслухаўшы ўсяго адзін разок сваю выхавацельку, пачынае спрытна граць на жалейцы». Але сапраўдная фантастыка чакае чытачоў на старонцы 59: «Яна чула, быццам ён атрымаў у спадчыну маёнтак ад свайго прадзеда, стаў мільянэрам і цяпер узначальвае нейкую фірму». Цудоўная казка! Размова ідзе пра маёнтак Наркевічаў-Ёдкаў — Наднёман. Зьдзіўляюся, бо нешта раней не было чуваць, што ў нас у Беларусі магчыма атрымаць у спадчыну паўразбураны дом, які зьяўляецца помнікам архітэктуры і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Але досыць пра хібы маладога празаіка і яе рэдактара, паразважаем пра зьмест.

Гэта аповесьць пра тое, як маргіналы спрабуюць выжыць у гэтым цяжкім сьвеце. Гэта аповесьць пра тое, як ня трэба жыць. Гэтая аповесьць мусіла б быць напісана трасянкаю.

Здаецца, лепей было б, каб аўтарка напісала сацыялягічнае дасьледаваньне, якое мела навуковы напрамак. У такім разе ў яе была б магчымасьць неяк дыстанцыявацца ад таго асяродку, у якім яна жыве, бо нават няўзброеным вокам бачна, што яна таксама з гэнага кругу, а характары сваіх герояў сьпісала са сваіх знаёмых. «Ну і што? — нехта запярэчыць мне. — Ну, паглядзяцца ў люстэрка, ну, убачаць сваё жахлівае аблічча? А што рабіць?»

Але жах і сум ня ў тым, што аўтарка наважылася напісаць пра нашае жыцьцё, жахліва тое, што мы так жывем!!! Вось што жахае! Вольна ці не, а на ўспамін прыходзіць страшэнная праўда з кніжкі Івана Макаловіча «О, як далёка нам яшчэ да Беларусі». Разам з тым, хочам мы таго ці не, а даводзіцца прызнаць (і ў гэтым нас пераконвае Л.Адамовіч), што «маргінальны статус стаў для сучаснай Беларусі ня столькі выняткам, колькі нормай жыцьця мільёнаў». Па ўсім відаць, што аўтарка гэта добра разумее, але дзе ж выйсьце?

Так усіх сваіх шматлікіх герояў ды гераіняў (дарэчы, іх сапраўды замнога, нават часам пачынаеш блытацца, хто ёсьць хто і хто з кім яшчэ ня спаў) прыводзіць да храму, дзе захоўваецца Дамавіна Гасподня, а значыць, усе яны прагнуць пакаяньня. Але не адчуваецца, што ўсе яны пазбавіліся старых грахоў, не наробяць новых, увогуле выйдуць са сьвятой зямлі ўзноўленымі, акрыленымі. Ды таксама, ці мажліва ў сучаснай Беларусі, каб столькі розных герояў адразу гамузам кінулі ўсе свае праблемы, хатнія й працоўныя, ды пайшлі ў паход на Ерушалаім?

Л.Адамовіч мела добрую задуму — скарыстаць старое паданьне ў якасьці стрыжня аповесьці, на які, як на сьвяточную елку, панізаць лёсы й складаныя характары сваіх герояў, правесьці іх праз выпрабаваньні і вяртаць іх да Бога. Але характары атрымаліся ўсе нейкія прыніжаныя, клопаты аднолькавыя: дзяўчаты мараць пра хлопцаў і касмэтыку, а хлопцы — пра тое, каб добра пад’есьці ды сысьці ў чарговы турыстычны паход, хоць на край сьвету, але каб ня дома, ня побач з абрыдлай жонкай.

Толькі мары іх ня спраўджваюцца.

Г.Туровіч


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Д.Бічэль. Снапок: Выбраныя вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 446 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0209-4

Гэты томік гарадзенскае паэткі Дануты Бічэль стаўся падсумаваньнем папярэдніх гадоў ейнае творчасьці. У кнігу ўлучаныя вершы з 11-ці зборнікаў.

А.Булыка. Слоўнік іншамоўных словаў: У 2 т. Т. 1: А — Л. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — 736 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-11-0152-4

А.Булыка. Слоўнік іншамоўных словаў: У 2 т. Т. 2: М — Я. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — 736 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-11-0152-4

Першы ў Беларусі лексыкаграфічны практычны даведнік зь іншамоўнае лексыкі на 25 тысячаў словаў. Тлумачацца найбольш пашыраныя тэрміны. Цана двух тамоў у кнігарнях паўтара мільёны, у выдавецтве таньней.

Назаўсёды разам: Да 60-годзьдзя ўзьяднаньня Заходняе Беларусі з БССР. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — 256 с.: іл. — Наклад 2100 ас. ISBN 985-11-0154-0

Кніга выпушчаная як дзяржаўны заказ і пойдзе ў рэгіёны. У менскіх кнігарнях яе, як паведамілі ў выдавецтве, напэўна ня будзе, а як зьявіцца, дык толькі пры канцы сьнежня ў малой колькасьці.

С.Падокшын, С.Сокал. Палітычная й прававая думка Беларусі XVI—XVII ст. Сэрыя “Гісторыя Бацькаўшчыны”, дадатак да часопіса “Права й эканоміка”. — Менск: 1999. — 116 с. — Наклад 250 ас. ISBN 985-442-028-5

С.Шарэцкі. Наш беларускі Дом. Лёс нацыі на эўрапейскім скрыжаваньні. — Менск: Выдавецтва “Бацькаўшчына”, 1999. — 270 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6026-14-8

Г.Штыхаў. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Сэрыя “Гісторыя Бацькаўшчыны”, дадатак да часопіса “Права й эканоміка”. — Менск: 1999. — 76 с. — Наклад 250 ас. ISBN 985-442-028-3

Гэтае выданьне простаю моваю дасьведчанага аўтара распавядае аб паўстаньні дзяржаўнасьці на беларускіх землях, адылі цана палохае — мільён “зайцоў” за 76 бачын пад тонкай вокладкай.


 

Кніжкі — поштай

 

1. Веткаўскі музэй народнай творчасьці

2. Л.Васюковіч, М.Яленскі. Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы ў сярэдняй школе

3. А.Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне

4. В.Адамчык. Разьвітальная аповесьць

5. В.Целеш. Гарады Беларусі на старых паштоўках

6. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

7. А.Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі

8. З.Дудзюк. Палоньнікі жыцьця

9. Беларускі народны соньнік

10. Г.Бялоўскі. Тэхнічныя сродкі навучаньня і мэтодыка іх прымяненьня

11. В.Рагуля. Успаміны

12. У.Касько. Сьвятло далёкай зоркі

13. У.Неўдах. Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу

14. Е.Мерачыцкі. Сьветлым ценем Адама Міцкевіча

15. Літаратурная Гарадзеншчына

16. Новы Запавет. Псалтыр

17. А.Пушкін. Выбраныя творы

18. І.Саверчанка. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі

19. Т.Процька. Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну

20. У.Ліпскі. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод

21. Шасьцімоўны слоўнік

22. М.Чарняўскі. Правадыр крылатых вершнікаў

23. Янка Запруднік. Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях

24. Янка Купала. Поўны збор твораў. Т. 5: Вершы, пераклады 1930-1942

25. Я.Найдзюк, І.Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі

26. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі пэрыяд

27. С.Станкевіч. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР

28. Я.Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак

29. Бордович А., Гируцкий А., Чернышова Л. Сопоставительный курс русского и белорусского языков

30. Франц Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска

31. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 2(9)

32. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 1(8)

33. Беларускі гістарычны агляд. Том 4. Сшытак 1-2 (6-7)

34. Беларускі гістарычны агляд. Том 2. Сшытак 2

35. Беларускі гістарычны агляд. Том 3. Сшытак 1

36. П.Брунэль, К.Пiшуа, А.-М.Русо. Што такое параўнальнае лiтаратуразнаўства?

37. Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. (Вясна-98)

38. I.Бабкоў. Герой вайны за празрыстасьць

39. В.Акудовiч. Мяне няма

40. Ю.Барысевiч. Цела i тэкст

41. Кастусь Калiноўскi (“Беларускi кнiгазбор”)

42. Ян Баршчэўскі (“Беларускі кнігазбор”)

43. Часопіс ARCHE, нумары “Вялікая айчынная вайна”, “Паталёгіі грамадзтва”

44. Л.Геніюш. Вершы

45. Ж.-Б.Дзюрасэль. Эўропа з 1815 году да нашых дзён

46. А.Каўка. Будам жыць!

47. Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (Каталёг)

48. М.Сьцюарт. Людвіг і зорны конь: Казкі для дзяцей. (Пер. з ангельскай)

49. А.Лукашук. Філістовіч: Вяртаньне нацыяналіста

50. С.Дубавец. Русская книга

51. Л.Юрэвіч. Камэнтары

52. В.Супрун. Жыць для Беларусі

53. Б.М.Фэйган. Уводзіны ў археалёгію

54. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі

Для допісаў: 220005, Менск, а/с 13.

У лістах пазначце кнігі, якія Вы замаўляеце. За кнігі і іх перасылку заплоціце пры атрыманьні.

Менчукi! Зьвяртайцеся па тэл.: 228-45-88, факс: 228-45-87.

Каталёг можна атрымаць, патэлефанаваўшы цi напiсаўшы.


0
Ліда / Адказаць
07.09.2016 / 21:04
Вялікі дзякуй за артыкул "Людзі зь няспраўджанымі марамі". Ва ўсім згодна з Вамі! Хацелася б пачытаць ваш водгук на маю аповесць "Свет сапраўдных жанчын" ("Полымя, 2011 год, нумар 8)
0
Лявон Дрозд-Быкоўскі / Адказаць
17.05.2019 / 23:02
Ліда, красавица, не прошло и 20 лет, как вы прочитали мою рецензию за 1999 год, и дали мне новое задание))) спасибо большое за добрые слова, и за доверие. Но я уже слишком стар, чтобы ходить   по библиотекам в надежде найти новый шедевр Лидии Адамович, да и задарма не работаю))) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру