Экспансія Італіі ў Вільню

 

Чарговая выстаўка фатаграфіі прыехала з Італіі і заняла памяшканьні Палацу работнікаў мастацтваў, што ў Віленскай ратушы. Цэнтар фатаграфіі Алінары прадставіў выставу «Італія: адна і адзіная». Гэтая вандроўная выстава пачала свой шлях у 1997 годзе з Флярэнцыі і аб’ехала Італію, сталіцы Эўропы і Лацінскай Амэрыкі, а ў 2001 годзе наведае ЗША і Японію. 240 лепшых каляровых і чорна-белых фотаздымкаў 140 найвыдатных фотамастакоў у 22 тэматычных разьдзелах: Антон’ё Мільёры, Мар’ё Джакамэльлі, Міма Ёдычэ, Гіры, Франка Фантана, Джалі даюць магчымасьць убачыць Італію, пачынаючы зь першага аўтамабіля і Бэніта Мусаліні да гоначнага «Ferrari», мадэляў Вэрсачы, а паміж усім бясконцыя краявіды зь вінаграднікамі, морам, гарадамі і макаронай. Клясыкі эўрапейскага фота Джон Філіпс, Анры Карт’е-Брэсон, Альфрэд Айзэнштад таксама гасьцявалі тут і пакінулі выдатныя фотаўспаміны. Дарэчы, і ў гісторыі беларускае фатаграфіі ёсьць цэлая плойма майстроў, што здымалі ў Італіі — ад Зыгмунта Чаховіча й Бэнэдыкта Тышкевіча, пра якога мы нядаўна пісалі, да нашых сучасьнікаў Міхала Баразны і Алены Адамчык, чые італьянскія здымкі шматкроць друкаваліся ў нашай газэце.

Дзяніс Раманюк


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0