Праект тысячагодзьдзя

У Вільні на сёлетнія Каляды вырашылі зрабіць грандыёзную навагоднюю ёлку і скарыстаць на тое адну з найбольшых у Эўропе (вышыня яе 326,47 м) віленскую тэлевежу. Вежу прыбралі ў лямпачкі і назвалі гэты праект «Сьвятлом тысячагодзьдзя». Колькі там тых лямпачак — ніхто ня зьлічыць, затое гледзіцца сапраўды грандыёзна.

Ліцьвін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0