Шаноўны Павал Ізотавіч, вось вам загадка: якая самая масавая грамадска-палітычная газета краіны. Варыянты: Foelkische Beobahtаеr, Саўбелка або часопіс геяў і лесбіянак “Табу” ?

Натуральна варыянт Б – Саўбелка. Каго толькі не загналі ў армію яе чытачоў супрацоўнікі адміністрацый розных устаноў: ад прыбіральшчыцы да праграміста, ад футбалістаў да начальніка транспартнага цэху.

І натуральна ў гэтай хеўры ёсць людзі, якія жывуць за кошт перапродажу цэменту.

Уяўляю - як ім зараз херова ад вашых апошніх публікацый: “Выяснилось, что многие индивидуальные предприниматели скупают товар по нормированным ценам, а отпускают по очень даже коммерческим, имея хорошую прибыль. ….Александр Лукашенко жестко потребовал разобраться в ситуации самым принципиальным образом...”, - напісаў нядаўна ваш лісток.

А цяпер пастаўце сябе на месца г.з. цэментнага спекулянта і сяброў ягонай сем’і.

Ён( вяртаючыся з работы) я хачу пакончыць жыццё самагубствам.

Яна: што здарылася?

Ён: а ты прэсу чытаеш. Вунь Саўбелка.Старонка другая .

Яна: (чытаючы ўслых): Борьба гоcорганов за удешевление «квадрата» жилья не может быть успешной, если главные компоненты стройки останутся без контроля.

Ён: Аказваецца я стваральнік штучнага дэфіцыту! Я, які вось гэтымі рукамі штодзённа раблю для дзяржавы адмазку па праблеме жылля. Дзякуючы мяне, ён можа спакойна глядзець у вочы журналюгам: “так абяцаў вырашыць праблему жылля, аднак вы ж бачыце не хапае цэменту”… Я заўсёды думаў, што магу ганарыцца, распавядаць сыну аб сваім унёску ў выкананне праграмы пабудовы Дзяржавы для народу, і вось цяпер… Што рабіць? Як я буду глядзець у вочы дзецям?

Голас з-за дзвярэй: Адчыніце: мы прышлі каб разабрацца “самым принципиальным образом”.

Ён: Гэта яны. Лепш смерць чым сорам. Бывай каханка. Скажы дзецям, што іх бацька быў касманаўтам або, напрыклад, прыдумваў дызайн для адрыўных талончыкаў у аўтобусах.

Ложыць галаву ў духоўку.

Гэта натуральна драматургія, аднак пытанне не вырашанае.

Будзе цэмент больш танным, або менш кардынальна да восені, калі ў сталіцу прышкандыбае вялікая армада студэнтаў і пачнецца новы кватэрны псіхоз, нічога не зменіцца.

Як кіраўнік дзяржавы пасля вашых артыкулаў будзе трымаць мазу за чарговы скачок коштаў на “квадрат” і арэнду.

Пераводзіць стрэлкі на клоўнаў з Кабміну.

Сп. Якубовіч, падставілі галоўнакамандуючага дык давайце рэабілітавацца!

Варыянт такі.

Калі ўжо пачалі кампанію супраць дэфіцыту цэменту як галоўнай прычыны калапсу рэалізацыі жыллёвай праграмы, то трэба паралельна рыхтаваць хвалю дэфіцыту іншых кампанентаў будоўлі, без якіх увядзенне ў эксплуатацыю дамоў немагчыма.

“Выяснилось, что многие индивидуальные предприниматели скупают унитазные бачки по нормированным ценам, а отпускают по очень даже коммерческим, имея хорошую прибыль. ….Александр Лукашенко жестко потребовал разобраться в ситуации самым принципиальным образом...”,

Ну хто пасля гэтага пасмее нешта вякнуць супраць таго, што існуюць аб’ектыўныя прычыны на шляху рэалізацыі жыллёвай праграмы пяцігодкі.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?