17.01.2000 / 13:00

Хаўрус бедных

№ 2 (159), 10 — 17 студзеня 2000 г.


 

Расея зблізку

Хаўрус бедных

Апошнія статыстычныя зьвесткі пацьвярджаюць, што хаўрусная дзяржава Беларусі і Расеі адно пацешыць амбіцыі палітыкаў, якім гэта выгадна; што да народу, дык і беларусаў, і расейцаў у новым саюзе чакае далейшае зьбядненьне.

Што беларусы з году ў год бяднеюць — вядома. Ажно гаруюць і расейцы. Як паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве эканомікі РФ, толькі за мінулы год расейцы сталі бяднейшыя на 15%. Гаворка ідзе пра рэальныя даходы насельніцтва. Прычым, гэтаксама як і ў нас, намінальны заробак у Расеі ў рублях вырас на 49%, але ў пераліку на даляр — зьменшыўся на 20%. Напрыканцы мінулага году сярэдняя зарплата расейца была эквівалентная $67-68, а год перад тым $74.

У нас любяць казаць, што Расея — багатая краіна, вось чаму нам трэба яднацца. Але ж багатая яна не багацьцем людзей, а сваімі радовішчамі, ВПК і энэргарэсурсамі. Людзі там спрадвеку былі жабракі.

С.П.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру